гоман. Кожны з іх казаў: ў маіх кнігах праўда, а у іншых — хула і лжа!
«А на гасьцінным торжышчы народы крычэлі: — праўда толькі у нас: у нашых жрэцоў, і волхвоў, і кніжнікоў — за морэм, а у іншых хула і лжа! — І гэтак казалі Казары, Жыды, Эльліны і Фінікійцы. І кожны народ хваліў сваіх багоў і бажніцы, кніжнікоў і волхвоў.
«А калі спытаўся праўды на княжэцкім гарадзішчы, то дружыннікі хацелі закаваць яго ў дыбы і кінуць у поруб, бо хоць яны ня ведалі, што такое праўда, але вельмі не любілі гутаркі аб праўдзе.
«Тады той чэлавек, што шукаў і не знайшоў праўды, адыйшоўся на самотню, а удумаўшыся ва ўсё, што бачыў і чуў, гэтак вось, посьле, казаў людзям аб праўдзе.
— «Праўда, як агонь: Грэе і паліць, але ня ймеш яго рукой. Праўда, як сонцэ асьвечае усю зямлю, але ніхто ня ведае што яно такое. Праўда, як блудная дзеўка прадаецца на торжышчах, па бажніцах, па харомах, але ніхто ей сыт не бывае.
«Колькі людзей, гэтулькі праўд у сьвеці і німа праўды аднакай. Падобна яна лісьцям на дрэві і пацеркам бісеру, што чужастаронные госьці прывозяць здалёку, каб праменяць у нас на воск і мёд, бабровые скуры і гаручы камень.
«Праўда падобна зярну, каторае прарастае толькі паўшы на пухляную зямлю і пад праменьнямі сонца, а ў засені і на каменьні чэзне і не прарастае.
«Апрыч жрэцоў і волхвоў кожны прачувае бытаваньне праўды — гэто знак, што зярно прарастае. Жрэцы-ж і волхвы сталіся слугамі чужой