Матка-прырода прадоўжыла сабацы хрыбетные косткі далей чым трэба, а людзі празвалі гэта хвастом. Якое значеньне мае ён — філозафы дагэтуль не дадумаліся, але не іначэй, служыць ён дзеля праяўленьня свайго ўнутрэннаго псыхічнаго стану, бо мова яго ня бедна. Так, калі сабака рад, то круціць хвастом, калі убачыўшы дабычу — зацікаўлены, то напрагае яго, а калі спужаецца, то хавае гэты орган сваей мовы пад сябе — і кажуць людзі, што «пад’жау хвост, як сабака».
Сабаччы хвост для чэлавека, пана ўсей прыроды, не мае ніякай вартасьці і ці дзеля распусты, ці дзеля моды — ён адсекае яго; — гэтак сама і вялікіе дамы, то носюць пры сукнях хвасты, то іх абрэзаюць. Такі адсечэны сабацы хвост ужо ніколі не адрастае і крыўда зробленая яму, ужо ніколі ня можэ быць напраўлена — ні цяцер, ні па сьмерці. Нішто так не забаўляе чэлавека, як сцэна, калі сабака даганяе свой хвост — сцэна гэта дужа цікавая — яна прыпамінае погонь чэлавека за ўласным шчасьцям, або за ідэаламі, каторых ня можэ дагнаць. Абсекакаючы хвост, чэлавек пазбаўляе сабаку гэтай прыемнай забавы.
Гарэлка, і тою чэлавек частуе сабаку для сваей выгоды. Каб мець маленькаго, кішанковаго, для забавы сабачку, — ешчэ шчанёнку у малако дабаўляецца па крышцы гарэлкі — чэрэп ад гэтаго зрастаецца, — сабака перэстае расьці і робіцца хоць дурным, але такім як гэтаго хочэ яго гаспадар.
Найбольшые непрыяцелі сабакі — гэта блохі, с каторымі ён дарма сіліцца ваеваць. (Гэта яго цялесные мукі, так як у чэлавека душэўные,