сіцца і да тых, хто ходзе ў чорным — і мусі аб іх гаворуць, што любюць, „як сабака палку“. Чэлавек і ў лаянцы не забываецца пра свайго прыяцеля і дзе можэ там ткне імя сабаччэ: Немец — Hundeseele, Паляк — Psia krew, а Маскаль — Сукін сын.
Кожны сабака — калі пападзе у панскіе пакоі — робіцца „арыстакратам“ і надворных лічыць за дэмократоў. Такі сабака самы заядлы, бо баіцца каб не прымецілі кім ён быў, — і грызець сваіх братоў злей за другіх.
Ну, не прауда-ж, што саўсім, як у людзей?
К. Бор—іч.
Акорды.
Занадта ты любіш, дзяцюк!.
Калі угледзіў у садзе тую мармурную багіню, то сэрцэ запылало… вочы заблішчэлі…
Ты гатоў малітвы і песьні шэптаць ў ног прыгожай дзевы, ой гатоў! як той сын старадаўнай Эллады, ўсё роўна.
Занадта ты любіш, дзяцюк!…
Гарыць душа твая, гатова у попел разсыпацца на сваім ўласным агні…
А паўночнай гадзіне, пад срэбрэнным атсьветам месяца, крадзешся ты праз высокі паркан у сад…