Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

рыць з гэтых глыб… Закляць у іх лёгкакрылые момэнты красуючай моладасьці і даць ім абліччэ адвечнасьці…

∗     ∗

З мейсца свайго ешчэ не скрануўся дзяцюк. Анямеў ён у хвалях казак паўночных… Заваражыло яго душу нешта вялікае, сільнае…

О Дух, Вялікі Творчы Дух, каторы жывеш — у душы чэлавека, скажы мне: дзе ты радзіўся? дзе ты ўзрасьціўся?

Ты бязсьмерцен, як тая зара, што пылае на ўсходзі…

Ты дужы, як той пярун паднябесны!

Тое вялікае шчасьце, што ты нам даеш, апьяняе, як хмельны мёд.

Дзеля цябе варта пазнаць жыцьцё зямное, асьвечэнае сонейкам…


∗     ∗

Цені радзеюць. Дзьмухнуў ветрык раніцы.

Захавай у сэрцы сваім той лік хараства і йдзі адгэтуль.

Занадта ты чулы, дзяцюк!

Пазіраеш на яе і бледнееш, як сьнег на полі і чырванееш, як пурпур на ўсходзі.

С першымі праменямі сонейка юнак выбраўся с саду задумлёны, сумны, з апушчэнай галавой…

∗     ∗

Як Промэтэй, каторы украў агонь у завід-