віўся ў адно мейсцэ, як бы абхватываючы цалкам ўсю веліч свайго чына, сваей ўласьці, магутнасьці.
Гэты агляд упаіў старасту, галава яго закружылася ешчэ больш, і ён ў парыванні нейкай дзікай радасьці і буйства крэпка згарнуў кулак і грукнуў па стале. Пустая бутэлька падскочыла у гару і са звонам скацілася пад стол.
— А ты ведаеш, што ёсць стараста?
Мікіта Булбатка, старастаў прыяцель і сябар па бутэльцы, да катораго зварачаўся стараста са сваім пытаньнем, сьцеляпнуўся ўсім целам, із вялікім ціжарам узьняў на старасту вочы. Замеж аднаго старасты яму паказалося па меншай меры с шэсць старастаў, і Мікіта ня ведаў, катораму з іх адказываць.
— Стараста, ну, і ёсць стараста, — прамовіў непаслухняным языком Мікіта. Але такі атказ не здаволіў і самого Мікіту.
— Ты выбраны обчэствам чалавек, значыцца, пастаўлены ад Обчэства, — вот што ёсць стараста, — паправіўся Мікіта,
Стараста круціў галавою і ешчэ больш наседаў на пытаньне, што ёсць стараста.
Мікіта сусім зьбіўся с панталыку і ўжо з адчаяньня сказаў:
— Ты — нашэ начальства!
— Во, во! праўду гаворыш, — падхапіў стараста: — то ўжо калі пашло на праўду, то і я скажу табе праўду: ты — самы разумны ў обчэстві!.. Так гаворыць табе начальства. Люблю я разумных, страх, як люблю!
Стараста і Мікіта перагнуліся праз стол і крэпка пацалаваліся. Мужчыны бліжэй падступілі да сяброў; гутарка гэта выпівакоў пачынала