Гэта старонка не была вычытаная
Мельхталь (да сялян).
Не, гэта гвалт жахлівы. Як мы сцерпім,
Каб перад намі тут яго забралі?
Закрыстыян.
Дужэйшыя мы і цярпець не будзем.
За ўсіх за нас прымушан ён цярпець.
Фрысхардт.
Хто супярэчыць тут загаду фогта?
Яшчэ трое сялян (набліжаючыся).
Мы дапаможам вам! Што тут! Валі іх!
Хільдэгарда, Мехтхільда і Эльзбета вяртаюцца.
Тэль.
Я сам дапамагу сабе. Ідзіце!
Калі-б хацеў пусціць у ход я сілу,
Дык не спалохала-б мяне і зброя.
Мельхталь (да Фрысхардта).
Спрабуй толькі адсюль яго павесці.
Вальтер Фюрст і Штаўффахер.
Пакіньце! Ціха!
Фрысхардт (крычыць).
Бунт! Супраціўленне!
(Чуваць паляўнічы рог).
Жанчыны.
Сюды едзе ляндфогт.
Фрысхардт (павышае голас).
Мяцеж! Паўстанне!
Штаўффахер.
О, каб ты лопнуў, сволач!