Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/115

Гэта старонка не была вычытаная

Штаўффахер.

Нявіннасці дзіцяці пашкадуйце!

Рэсельман.

Успомніце, што бог на небе ёсць —
Яму ва ўсім дасце вы справаздачу.

Геслер (паказвае на хлопчыка).

Да ліпы прывязаць яго.

Вальтэр Тэль.

Мяне?
Не, я не хочу звязаным быць. Ціха,
Нібы ягнё я стану, не дыхну,
Калі-ж вы звяжаце мяне, я буду
Рвацца і біцца у сваіх вяроўках.

Рудольф Харрас.

Тады хоць вочы завязаць дай хлопчык.

Вальтэр Тэль.

Навошта? Думаеце, я баюся
Стралы у бацькавай руцэ. Я буду
Чакаць спакойна, не мігнуўшы вокам.
Ну, бацька, пакажы, што ты стралец.
Не верыць ён і загубіць нас хоча.
На зло яму страляй і пападзі.

(Ён становіцца да ліпы, на галаву яму кладуць яблыка).

Мельхталь (да сялян).

Як? Дык злачынства зараз перад намі
Адбудзецца? На што-ж мы прысягалі?

Штаўффахер.

Дарэмна ўсё, бо мы не маем зброі,
А навакол нас дзідаў цэлы лес.