Гедвіга.
О сэрца гордае мужчын! Калі
Зачэпяць іх, пра ўсё яны забудуць;
Гатовы ў ярасці яны гуляць
Дзіцяці галавой і маткі сэрцам!
Баўмгартэн.
Няўжо такі ўжо лёгкі мужа лёс,
Што можаце вы шчэ яго ўпікаць?
Ў яго бядзе? у вас няма спагады.
Лёс друга ў табе будзіць толькі слёзы?
Дзе-ж вы былі, калі яго вязалі?
Дзе дапамога вашая была?
Глядзелі вы, і ганьбу дапусцілі;
Дазволілі маўкліва вы яго
Ад вас павесці. А ці гэтак Тэль
Зрабіў з табою? Ці стаяў ён так-жа
Спагадна, калі коннікі ляндфогта
Да возера шалёнага цябе
Дзіця забыў і ўратаваў цябе.
Вальтэр Фюрст.
Ці-ж мы маглі б прысці на дапамогу?
Нас мала, і без зброі мы былі!
Гедвіга (кідаецца яму на грудзі).
О бацька! Ты яго таксама страціў.
Няма яго у нас, і нас няма ў яго!
Ад роспачы хай бог яго ратуе,