Гэта старонка не была вычытаная
Штаўффахер.
Пляменнік? Ці паслалі па яго?
Вальтэр Фюрст.
Паведамілі. Кіньце турбавацца!
Знайшоў ён сваё сэрца, нашым стаў.
Атынгаўзен.
За бацькаўшчыну сваю ён стаіць?
Штаўффахер.
З адвагаю.
Атынгаўзен.
Чаму ён не прыйшоў
Прыняць апошняе благаславенне
Маё? Я чую, хутка мне канец.
Штаўффахер.
О не, шляхетны пан! Кароткі сон
Вас узмацніў, і выгляд ваш здаровы.
Атынгаўзен.
Я смуткам жыў, і смутак мяне кінуў,
А разам з ім надзея адышла. (Ён заўважвае
хлопчыка).
хлопчыка).
Чый хлопчык?
Вальтэр Фюрст.
Вы яго благаславіце!
То ўнук мой, бацькі-ж у яго няма.
(Гедвіга с сынам становяцца на калені перад паміраючым).
Атынгаўзен.
вас усіх сіротамі я кіну.