Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/144

Гэта старонка не была вычытаная

што тут гаварыць, калі краіну
Чужацкая дратуе тыранія?
Ачысцім перш ад ворага зямлю,
У радасці паразуменне знойдзем.
(Нейкі час памаўчаўшы).
Маўчыце? Слова не хапае? Як?
Не заслужыў я вашага давер‘я?
Тады я проціў волі вашай мушу
Ўступіць у патаемны ваш саюз.
Вы ў змове — прысягалі вы у Рутлі —
Я ведаю аб чым там гаварылі,
І хоць не вы раскрылі мне сакрэт,
Яго як скарб каштоўны я хаваў.
Паверце, што краіне я не вораг
І на яе ніколі-б не пайшоў.
Але марудзіце вы аж занадта,

Праходзіць час — і што там гаварыць —

Ахвяраю маруды Тэль зрабіўся.

Штаўффахер.

Мы прысягнулі пачакаць каляд.

Рудэнц.

Я там не быў і я не прысягаў.
Чакайце, я пачну.

Мельхталь.

Як? Вы хацелі…

Рудэнц.

У лік старшыняў я ўвайшоў цяпер,
Вас бараніць — мой першы абавязак.