Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/145

Гэта старонка не была вычытаная

Вальтэр Фюрст.

Зямлі аддаць святое гэта цела —
Ваш абавязак першы і бліжэйшы.

Рудэнц.

Як вызвалім краіну, дык складзем
Вянок пабеды на яго магілу.
Браты! не дзеля вашай толькі справы
У бойку выступаю я супроць
Тыранаў. Слухайце мяне! Таемна
Ўкрадзена мая нявеста Берта,
Ад нас забралі здрадаю яе!

Штаўффахер.

Да гвалту гэткага дайшоў тыран,
Зрабіў замах на вольную дзяўчыну?

Рудэнц.

Браты! Вам абяцаў я дапамогу,
Але раней у вас яе прашу.
Ў мяне маю каханую укралі.
Хто знае, дзе схаваў яе тыран,
Якога не ўжыве ён толькі гвалту,
Каб вырваць згоду на агідны шлюб!
Дапамажыце ратаваць яе.
Яна вас любіць! Варта прад краінай
Яна, каб узяліся ўсе за зброю.

Вальтэр Фюрст.

Што вы пачаць хацелі?

Рудэнц.

Я не знаю!
У змроку, што ахутаў яе лёс,