Гэта старонка не была вычытаная
Армгарда.
О, пане, справядлівасці! Суддзя ты
У нас ад імператара і бога.
Твары ж твой суд! Калі ты спадзяешся
На справядлівасць неба, дай мне праўду.
Геслер.
Прэч! Праганіце мне яе з вачэй
Армгарда (чапляючыся за цуглі каня).
Не, не, мне больш няма чаго ўжо траціць.Ты з месца не кранешся, фогт, пакуль
Не скончыш справу. Моршчы сабе лоб,
Блішчы вачыма, калі хочаш, наша
Няшчасце безгранічнае настолькі,
Што мне і гнеў не страшны твой.
Геслер.
Дарогу,
А то цябе канём я растапчу!
Армгарда.
Ну што-ж, тапчы! (Яна кідае дзяцей на
зямлю і кладзецца з імі на дарогу).
Я кладуся тут
З дзяцьмі сваімі. Хай маіх сіротак
Растопчуць капыты твайго каня!
І горшыя яшчэ рабіў ты справы.
Рудольф.
Вы звар‘яцелі?
Армгарда (выходзячы з сябе).
Ты ужо і так
Краіну імператара дратуеш!