Гэта старонка не была вычытаная
Усе.
Прэч Ярэм!
Руоды.
Дзе наш трубач?
Трубач[1].
Я тут. Што трэба вам?
Руоды.
На вежы станьце, затрубіце ў рог ваш,
Каб гук яго напоўніў нашы горы,
Каб рэха з кожнага скалістага кутка
Адбіўшыся, людзей склікала з гор
Хутчэй сюды.
(Трубач выходзіць. Уваходзіць Вальтэр Фюрст).
Вальтэр Фюрст.
Браточкі, пачакайце!
Яшчэ не маем вестак мы са Швіца
І з Унтервальдэна. Давайце пачакаем
Ганцоў адтуль.
Руоды.
Чаго яшчэ чакаць?
Тыран памёр, пачаўся дзень свабоды.
Муляр.
Ці-ж мала агнявых гэтых ганцоў,
Што навакол на ўзгор‘ях запалалі?
Руоды.
Ідзіце ўсе — мужчыны і жанчыны!
Прэч рыштаванні! Знішчым мы скляпенні!
Знясем сцяну! І камня не пакінем.
- ↑ У Шылера — „Stier von Uri“ (бык з Уры), гэта значыць трубач, які трубіў у старадаўні турыны рог кантона Уры.