Гэта старонка не была вычытаная
Штаўффахер.
Пры Бруку быў забіт кароль Альбрэхт
Рукой забойцы, — верны чалавек
З Шафгаўзена паведаміў нас Мюлер.
Вальтэр Фюрст.
Кім зроблена жахлівае злачынства?
Штаўффахер.
Яно жахлівейшым імя злачынцы робіць.
Яго забіў пляменнік яго родны,
Сын брата — швабскі герцаг Іоган[1].
Мельхталь.
Чым выклікана страшнае забойства?
Штаўффахер.
Бо затрымаў гвалтоўна імператар
Старую спадчыну яго бацькоў;
І кажуць, што хацеў зусім забраць,
А герцага у біскупы паставіць.
Тады юнак паслухаўся парад
Сваіх сяброў злачынных. Разам з ім
Пайшлі фон-Эшэнбах, фон-Тэгерфельд,
Фон Варт і Пальм; ён, не здабыўшы права,
Фон Варт і Пальм; ён, не здабыўшы права,
Рашыў памсціцца ўласнаю рукой.
Вальтэр Фюрст.
О, як-жа здарылася гэта жудасць?
- ↑ За гэтае забойства Іоган атрымаў клічку Парыцыда (на лацінскай мове — бацьказабойца).