Гэта старонка не была вычытаная
Глыбокія воды,
Квітнеючы луг.
Малюнак мяняецца, чуваць глухі грукат на гарах, цені хмар распаўзаюцца наўкол.
Руоды — рыбак — выходзіць з хаты, Верні — паляўнічы — злазіць са скалы, Куоні — пастух — ідзе з кайстраю на плячы; Сеппі — падпасак — ідзе за ім.
Руоды — рыбак — выходзіць з хаты, Верні — паляўнічы — злазіць са скалы, Куоні — пастух — ідзе з кайстраю на плячы; Сеппі — падпасак — ідзе за ім.
Руоды[1].
Спяшайся, Енні[2] сеці пазбірай.
Наморшчыў лоб ссівелы пан далін,
Ўздзеў свой каптур суровы Мітэнштэйн[3]
І вее холадам з сваіх праходаў;
І бура можа грымнуць неспадзеўкі.
Куоні[4].
Пачаўся дождж, рыбак. Авечкі прагна
Жаруць траву, скрабуць зямлю сабакі.
Верні
Шалёна скачуць рыбы, і нырэц
Куляецца ў вадзе. Ударыць бура.
Куоні (да хлопца).
Глядзі за быдлам, Сеппі[5], каб не збегла.
Сеппі.
Я нашу Лізель па званку пазнаю[6].
- ↑ Руоды — швейцарскае скарочанае імя (Рудольф).
- ↑ Енні — швейцарскае скарочанае імя (Іоган).
- ↑ Мітэнштэйн — назва дзікага, скалістага ўзвышша на беразе Фірвальдштэцкага возера.
- ↑ Куоні — скарочанае імя (Конрад).
- ↑ Сеппі — скарочанае імя (Іозеф).
- ↑ У Швейцарыі каровам надзяваюць на шыю званок, каб па звону лягчэй было-б знайсці ў гарах