Гэта старонка не была вычытаная
Многія галасы.
Што трэба ёй? Дзяржавы ўжо няма!
Вальтэр Фюрст (чытае).
„Ў яе ўдаўстве і у вялікім смутку,
Народжаным крывавай смерцю мужа,
Заўсёды памятае каралева
Даўнейшую Швейцарыі адданасць“…
Мельхталь.
А ў радасці пра нас не ўспамінала.
Рэсельман.
Цішэй.
Вальтэр Фюрст (чытае).
„Звяртаючыся да свайго народу,
Яна упэўнена, што гнеў праўдзівы
Абурыць ён на галаву забойцаў;
Яна чакае ад ўсіх трох краін,
Што не дадуць яны забойцам схову
І самі нам рупліва дапамогуць
Іх адшукаць для справядлівай помсты,
Успамінаючы былую ласку
Дзяржаўнага Рудольфавага[1] дома“.
(Сяляне незадаволены).
Многія галасы.
Любоў і ласка!
Штаўффахер.
Мы досыць ласкі бачылі ад бацькі;
Але вось чым парадаваў нас сын?
Ці ён зацвердзіў нашы прывілеі,
Што імператары раней далі?
- ↑ Маецца на ўвазе бацька Альбрэхта — Рудольф I — першы германскі імператар з габсбургскага дома.