Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/179

Гэта старонка не была вычытаная

Гедвіга.

Баюся я яго!
Мне страшна ля яго, пагавары з ім.

Манах (падыходзячы бліжэй).

Вы Тэль, якім забіты быў ляндфогт?

Тэль.

Так, я, і гэтага я не хаваю.

Манах.

Вы Тэль? Ах, гэта божая рука.
Мяне накіравала ў вашу хату.

Тэль (углядаецца у яго).

Вы не манах! Хто-ж вы?

Манах.

Забілі вы
Ляндфогта, злосніка свайго. Я так-жа
Зніштожыў ворага, што маё права
Парушыў. Быў ён ворагам і вам.
Я вызваліў краіну.

Тэль.

Гэта вы?
О жудасць! Дзеці, выйдзіце адсюль!
Ты так-жа выйдзі, любая! Няшчасны!
Вы…

Гедвіга.

Божа мой, хто гэта?

Тэль.

Не пытай!

Прэч, прэч! Не можна гэта дзецям слухаць.

Ідзі далей ад хаты. Ты не можаш
З ім заставацца пад адзіным дахам.