Гэта старонка не была вычытаная
Гедвіга.
Вось дык бяда! Хадзем! (Выходзіць з дзецьмі).
Тэль (да манаха).
Вы герцаг Хана
Аўстрыйскі. Імператара забілі
Вы, сваяка свайго і пана.
Іоган Парыцыда.
Ён аграбіў спадчыну маю.
Тэль.
Ваш дзядзька
Забіт, ваш імператар! І вас носіць
Яшчэ зямля! Яшчэ вам свеціць сонца!
Парыцыда.
Тэль, слухайце!
Тэль.
Заплямлены крывёй
Бацька-забойства і цара-забойства,
Наважыў ты увайсці ў мой мірны дом?
Наважыўся аблічча добрым людзям
Паказываць, гасціннасці прасіць?
Парыцыда.
У вас я меркаваў знайсці спагаду;
Вы так-жа мсцілі ворагу.
Тэль.
Няшчасны!
Крывавае зраўняў ты пустаслаўе
З накліканым бядой учынкам бацькі?
Ты бараніў галовы дзетак любых?
Святыню дома ратаваў? Няшчасце
Жахлівае адводзіў ад сваіх?