Гэта старонка не была вычытаная
АПОШНЯЯ З‘ЯВА
паказвае даліну перад домам Тэля паміж замкнуўшых яе ўзвышшаў, занятую маляўнічым натоўпам сялян. Некаторыя сыходзяць па высокай сцежцы, якая вядзе праз Шэхен. Вальтэр Фюрст з абодвума хлопчыкамі, Мельхталь і Штаўффахер ідуць наперадзе, рэшта — за імі; калі выходзіць Тэль яго спатыкаюць гучнымі крыкамі.
Усе.
Няхай жыве наш Тэль! Наш абаронца!
У той час, як пярэднія ціснуцца каля Тэля і абнімаюць яго, з‘яўляюцца Рудэнц і Берта; ён вітае сялян, яна абнімае Гедвігу. Музыка грае на гарах у часе гэтай нямой сцены. Калі яна канчаецца, Берта ўступае ў круг народу.
Берта.
Браты! Саюзнікі! Прыміце і мяне
У ваш саюз, я першая знайшла
Ў зямлі свабоднай гэтай абарону.
Свае правы я вам перадаю,
Ці прыміце мяне за грамадзянку?
Сяляне.
Прымаем!
Берта.
Я паклон вам аддаю.
Свабодная швейцарка я сягоння,
Свабоднаму даю руку сваю!
Рудэнц.
Я вызваляю ўсіх сваіх прыгонных.
(Грае музыка. Апускаецца заслона).
|}