Гэта старонка не была вычытаная
„Бургфогт у нашай хаце, загадаў
Падрыхтаваць яму спачатку лазню.
Пасля хацеў зрабіць ён непрыстойнасць“.
І жонка уцякла мяне шукаць.
Тады пабег хутчэй я са ўсіх сіл
І ў лазні пасвянціў яго сякерай.
Верні.
Зрабілі добра вы, спрачацца нельга.
Куоні.
Нягоднік! Ён дастаў, што зарабіў.
За унтэрвальдэнцаў яму сплаціў ты.
Баўмгартэн.
Даведаліся. Гоняцца за мной —
А час ідзе, пакуль мы тут гамонім.
(Пачынаецца навальніца).
Куоні.
Хутчэй, рыбак. Перавязі яго.
Руоды.
Не можна. Пачалася навальніца.
І прыдзецца яе перачакаць.
Баўмгартэн.
О божа мой! Я не магу чакаць,
Бо смерцю мне чаканне пагражае.
Куоні (да рыбака).
Руш з богам. Бліжняму дапамажы,
Няшчасце можа здарыцца і з намі.
(Удары навальніцы).
Руоды.
Віхор люцее, возера ўзнялося;
Я не магу плысці ў такую буру.