Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/47

Гэта старонка не была вычытаная

Мельхталь (сударгава хапае яго).

Вочы, вочы, вы сказалі?

Вальтэр Фюрст.

О, нешчаслівы!

Штаўффахер.

Хто-ж гэта такі? (Вальтэр Фюрст
робіць яму знак).
Сын гэта? Усемагутны бог!

Мельхталь.

І я
Далёка быў. Яго абодва вокі!..

Вальтэр Фюрст.

Стрымайцеся, знясіце як мужчына.

Мельхталь.

За мой учынак, за маю віну!
Дык ён аслеп? Аслеп ён назаўсёды?

Штаўффахер.

Так! Ён аслеп! Крыніца свету згасла,
І сонца не убачыць болей ён.

Вальтэр Фюрст.

Шануйце сум яго.

Мельхталь.

Ніколі, о, ніколі!

(Ён закрывае вочы рукою і маўчыць нейкі час; тады звяртаючыся да абодвух, гаворыць ціхім, заглушаным слязамі голасам).

О, найвышэйшы дар нябесны ёсць
Святло вачэй. Жыве усё жывое
Святлом — найбольшым скарбам ад усіх.