Гэта старонка не была вычытаная
Утрох стаім рука з рукой, хай так-жа
І тры краіны нашы стануць разам
Для абароны на жыццё і смерць.
Вальтэр Фюрст і Мельхталь.
На смерць і на жыццё!
(Злучыўшы рукі яны моўчкі стаяць некалькі хвілін).
Мельхталь.
Сляпы, стары мой бацька,
Не зможаш ты убачыць дня свабоды.
Але пачуеш, як з высокіх гор
Сігналы агнявыя запалаюць,
Тыранаў замкі моцныя загінуць,
Швейцарцы прыйдуць у тваю хаціну,
Прыносячы шчаслівыя навіны, —
І ноч твая асветліцца ў хвіліну.
(Разыходзяцца).
|}