Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/73

Гэта старонка не была вычытаная

Мельхталь.

Не поўны лік наш, але сэрца тут
Ўсяго народу, лепшыя сыйшліся.

Конрад Хун.

Няма і нашых кніг старых пры нас.
Яны у нас запісаны у сэрцы.

Рэсельман.

Тады давайце ў кола станем мы

І ў землю ўстромім меч — эмблему ўлады.

Маўэр.

Хай месца сваё возьме ляндамман,
А па баках яго таварышы.

Закрыстыян.

Тут тры народы ёсць. Якому з іх
Належыць стаць тут на чале нарады?
Хай з Уры Швіц спрачаецца аб гэтым,
Абодвум Унтэрвальдэн саступае.

Мельхталь.

Мы саступаем; мы сягоння просім
Сяброў магутнейшых аб дапамозе.

Штаўффахер.

Тады хай Уры меч бярэ, бо сцяг
Яго заўсёды першы на паходзе.

Вальтэр Фюрст.

І Швіц на меч таксама мае права,
Бо мы усе вядзем ад Швіца род.