Сказалі мы: „Фальшывы гэты ліст,
Дарыць не можа наша імператар,
А не прызнае нашых праў дзяржава,
І без яе ў гарах мы пражывем“
Бацькі казалі так. Ці мы павінны
Выносіць ганьбу новага ярма,
Цярпець ад наймітаў такое,
Мы самі гэтую зямлю стварылі,
Рукамі ўласнымі магутны лес,
Зрабілі мы жыллём для чалавека;
Мы пазнішчалі вывадкі драконаў,
Што ў балотах гняздзіліся атрутных;
Развеялі туманную заслону,
Што дзікі гэты спавівала кут,
Пабілі скалы, правялі над прорвай
Спакойныя для падарожных сцежкі;
Мы цэлыя стагоддзі уладаем
Зямлёю тут — і парабак чужы
Прыходзіць і куе на нас кайданы
І ганьбіць нашу ўласную зямлю.
Няўжо няма ад гвалту абароны?
(Моцны рух сярод сялян).
Не, не, мяжа ёсць і для тыраніі.
Калі пакрыўджаны не знойдзе праўды,
Калі нясцерпны ўціск, тады да неба
Звярнуўшыся, ён з мужнаю адвагай
Сам здабывае ўсе свае правы,