Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/89

Гэта старонка не была вычытаная

ТРЭЦЯЯ ДЗЕЯ

ПЕРШАЯ З‘ЯВА.

Двор у доме Тэля. Тэль працуе з сякерай, Гедвіга занята хатняю працаю, Вальтэр і Вільгельм у глыбіні сцэны гуляюць з маленькім лукам.

Вальтэр (пяе).

З лукам са стралою,
Праз гару, праз лес,
Яснай раніцою
Вандраваў стралец.
Як ў краіне ветра
Сокал вольны цар,
Так і ў гэтых нетрах
Стралец — гаспадар.
Даллю ён ўладае,
Дзе ляціць страла,
Усё ў дань збірае,
Што дае зямля. (Бяжыць падскокваючы).

Я цеціву парваў, папраў мне бацька

Тэль.

О, не! Стралец праўдзівы зробіць сам.

(Дзеці выбягаюць).

Гедвіга.

Зарана дзеці пачалі страляць.