формы літаратурных твораў, не паддавацца спакусе скарыстоўваць гатовыя штампы, а ствараць сапраўдныя нацыянальныя творы, дзе кожнае слова, кожны выраз, кожны вобраз і сітуацыя «пахне Беларуссю». З гэтай задачай Дунін-Марцынкевіч справіўся, пры гарачай падтрымцы сваіх суседзяў-сялян і той часткі беларускай інтэлігенцыі, якая дала народу Кастуся Каліноўскага.
Пасля пачаліся няўдачы. У 1857 годзе памерла яго жонка. Сябры параілі яму развеяцца і ён на некаторы час выязджае з Мінска і з Люцынкі. У часе прабывання у двары сваіх добрых знаёмых у Шчаўрах - ён пазнаёміўся з удавой Алесяй Грушэўскай і шчыра закахаўся ў яе. У 1858 годзе яна стала яго жонкай і ён зусім кідае службу і свае дэпутацтва і асядае на сталае жыццё ў Люцынцы. Тут, пэўна ён стварае тыя свае творы, якія або згублены, або не пабачылі свету. Забарона пераклада «Пана Тадэуша», арышт і пасля нагляд паліцыі - прымусілі яго замкнуцца ў сабе, але не скласці зброі. Ён пераглядае свой творчы шлях, больш працуе над новымі творамі. Скарыстаўшы свае ўражанні ад паездак у Піншчыну (сведкамі гэтага вершы: «Прыпяць» 1849 г. і «Вандровец», Мазыр 1854 г.) ён піша і ставіць сіламі свай сям'і і сялян «Залёты» і «Пінскую шляхту». Са сваімі дачкамі ён арганізуе школу для сялянскіх дзяцей у Люцынцы, і для мясцовай беднаты ў Мінску. Час ад часу спрабуе надрукаваць свае творы, але спатыкае сцяну з боку цэнзуры. Тым часам па загаду Мураўёва разганяюцца і руская і польская трупа ў Мінску, забараняецца любая літаратурная дзейнасць і тэатральныя відовішчы, апроч манархічных. Тэатральная справа заняпадае. І ўсё-ж да канца дзён сваіх працуе ў Люцынцы стары першы беларускі класік дабіваецца таго, што ужо ні час, ні людзі не могуць закрэсліць праробленай ім работы.
Памёр ён 17 студзеня 1884 года і пахаваны у Тупальшчыне.