снапы. Так сама для сушкі снапоў у гумне будуюцца асеці (еўні), з каменнай печкаю; карыстаюцца імі і як лазінямі.
Увесь будынак крыюць у нас саломаю, часам, у больш лясістых мяйсцовасьцях , - драніцаю, ў замажнейшых - гонтамі, навет бляхаю; на захадзе спатыкаецца ў вёсках і пакрыцьцё з дахоўкі, а так сама і дамы з цэглы. Мураванага фундамэнту пад дзераўляную хату звычайна не кладуць, заместа яго хату абсыпаюць зямлёю, робячы прызбу.
Увайшоўшы у хату бачым направа ад дзьвярэй вялікую печ, проста перад дзьвярыма - ў левым куце абразы, пад імі стол, вакол стала тапчаны і ўслоны або зэдлі. За печкаю каля правае сьцяны стаяць ложкі, робіцца палок і наагул тут сьпіць сям'я гаспадара. Ў клеці селянін хавае свае дабро і адзежу. Проці хаты на дзядзінцы стаіць звычайна - сьвіран; там гаспадар перахоўвуе збожжа. Будуюць часамі яшчэ і варыўню, ў якой перахоўвуецца ўзімку варыва, вараць есьці жывёле, робяцца катух і для курэй і г. д.
Каля хаты-ж звычайна бывае невялічкі садок, стаяць пчолы. Сад і дзядзінец з усіх бакоў абгароджваюць плотам; гэтым беларуская веска моцна адрозьнюецца ад маскоўскае.
Беларуская веска (рыс. 62, 63) складаецца звычайна з двох радоў хат, роўна адна пры аднэй пабудаваных паабапал шырокае вуліцы. Гэткі роўны і правідловы выгляд мае, аднак, толькі вёска
Рыс. 61. Вопраткі малых дзяўчатак (з пад Слуцку).
пабудаваная на роўнядзі. У гарыстых-жа мяйсцовасьцях, ды калі веска будуецца ўздоўж рэчкі фігура вуліцы і ўсяе вёскі залежыць ад формы даліны і наагул паверхні зямлі. Уздоўж за хатамі цягнецца паласа гародаў і канаплянікаў.
Дзядзінец кожнага гаспадара разам з гародам і гумнішчам называецца сялібаю. У канцы, вёскі звычайна бывае адгарожаны пляц зямлі, выган; там пасецца вясковая скаціна.
На ўсёй сялібе беларускага селяніна ляжыць знак гаспадарнасьці і парадку. Нічога тут няма лішняга, ўсё на сваім мейсцы, ўсё мае свае прызначэньне.