Гэта старонка не была вычытаная
Рыс. 85. Дзераўляныя конаўкі й міса (работы вясковых рамесьнікаў)
У Вільні і Віцебску вельмі многа вырабляецца гатовай адзежы. Гэтак сама ў Вільні і яшчэ ў Менску вырабляецца харошае тандэтнае абуцьцё. Апроч таго ў Вільні некалькі сотняў рамясьнікоў займаецца абработкаю дарагіх скурак, якія закупляюцца ў Расеі і навет у Нямеччыне і шыцьцём з іх футраў. Наколькі разьвіты гэтыя рамёслы паказуе тое, што беларуская адзежа і абуцьцё разыходзіліся па ўсёй даўнейшай Расеі.
§ 39 ХВАБРЫЧНА-ЗАВОДЗКАЯ ПРАМЫСЛОВАСЬЦЬ.
Рыс. 86. Кашыкар (майстар, што пляце кашы)
Хвабрык і заводаў на Беларусі мала, а якія і ёсьць, то найбольш дробныя. У справе хвабрычна-заводзкай прамысловасьці Беларусь вельмі адстала. Яна вырабляла перад вайной усіх хвабрычных прадуктаў ня больш як на 150 міліёнаў рублёў,