лёдам, па якім ува ўсіх кірунках разьяжджаюць жыхары Палесься, радуючыся магчымасьці лёгкіх зносінаў з сьветам.
Палеская катліна відаць стварылася яшчэ у перадлядавіковыя часы праз апусканьне старэйшых геолёгічных пластоў.
Між іншым трэба лічыць, што і цяпер зямная кара пад Палесьсем апускаецца,[1] што бязумоўна яшчэ мацней яго забалочуе, ці прынамся, не дае яму высыхаць. Няглыбока пад паверхняю зямлі ў Палесьсі ляжаць старыя пласты[2], найбольш гліны, слаба прапускаючыя ваду. Зьверху на іх ляжыць нягрубы пласт лядавіковых дый пасьляледавіковых пяскоў, таўшчынёю ўсяго 10-20 сажняў.
Зразумела, што вада мусіць застаівацца ў гэтым верхнім пласьце, ня могучы прасачыцца ў глыбіню праз ляжачыя ніжэй гліны, і гэта таксама дапамагае забалочаваньню Палесься.