трапляе ў шырокую лядавiковую далiну, па якой i даплывае да Нёмна. Марачанка, якая цячэ ў гэтай самай далiне, а толькi на другi бок ад Нёмна, пачынаецца пад Ашмяною. Яе шырокая, з высокiмi берагамi далiна, па якой калiсь плыла адна з найбольшых лядавiковых рэк, цяпер дзелiць раўнiнную Лiдчыну ад Вiленскага ўзгор'я. Ўздоўж правага берагу гэтае далiны ляжаць пяскi, на якіх раскiнулася Руднiцкая Пушча.
Вялья (рыс. 28) найпрыгажэйшая з беларускiх рэкаў. Вялiкі Міцкевiч ды i ншыя паэты Беларусi складалi аб ёй поўныя захвыту і замілавання песьні, а ў даўныя часы над яе ўзьбярэжжамі будавалі нашыя продкі свае паганскія сьвятыні.
Цячэ Вяльля ў шырокай лагчыне, паміж Сьванцянск-Докшыцкім, Віленскім ды Менскім узгор'ямі, якія абкружаючы гэтую лагчыну, ляжаць
Рыс. 28. Вільля пад Вільнаю