Ніжэй па Волзе ляжаць губэрскія гарады, важныя гандлёва-прамысповыя асяродкі: Яраслаў (90 тыс. насельн.) і Кострома (59 тыс. нас.). Першы з іх ляжыць на чыгунцы з Масквы ў Архангельск і вырабляе ільняніну і баваўнянку. Другі таксама мае шмат фабрык, вырабляючых крамніну, асабліва ільняніну.
Нарэшце, на крайнім усходзе краіны, каля сутокі Волгі і Акі, знаходзіцца багаты гандлёвы горад Ніжні-Ноўгарад (134 тыс. насельн.), слынны сваім кірмашом, які адбываецца што-год з 15 ліпеня па 25 жніўня. У час кірмашу тутака зьбіраюцца дзесяткі й сотні тысяч гандляроу з усіх куткоў Усходняй Эўропы, Паўночнай і Заходняй Азіі.
Гэта самы вялікі кірмаш усяго сьвету, на які прывозяць тавараў што-год коштам на 150 мільёнаў рублёў. З Сібіру сюды вязуць хутры, мяса й масла, з Уралу-жалеза, з Масквы, а даўней яшчэ і з Польшчы і Нямеччыны, вязьлі крамніну, з Каўказу ― газу, з Астрахані ― рыбу. з поўначы-лес, з Туркестану ― баваўну, з Украіны ― пшаніцу. Блізка ад Ніжняга-Ноўгараду каля места Балахны на Волзе будуецца моцная электрычная станцыя, якая будзе карыстацца, як апалам, запасамі ляволскіх пакладаў торфу. Гэтая станцыя будзе падаваць на ніжагародзкія Фабрыкі электрычную энэргію, якая заменіць там апал. Дзякуючы гэтаму Ніжні-Ноўгарад у будучыне можа зрабіцца вялікім прамысловым асяродкам.
Па Ацэ пабудаваліся значна меншыя гарады, як па Волзе. Там ніжэй вусьця р. Вугры ляжыць,напрыклад, Калуга (43000 нас.), ціхі губэрскі горад з слаба разьвітай прамысловасьцю. Большую прамысловую вагу маюць месты, што ляжаць ніжэй па Ацэ ў суседзтве з сталіцай: Серпухаў (36 тыс. насельн.) з ткацкімі фабрыкамі і гарбарнямі, і Каломна (25 тыс. насельн.). Ля сутокі Акі з Масквой-ракой, з вялікай вагона-будавальнай фабрыкай. З 1922 г. для гэтай фабрыкі пабудавана Кашырская электрычная станцыя, якая замяняе для Каломны апал электрычнай энэргіяй.
- Ніжэй па Ацэ мала прамысловых гарадоў, і толькі на нізавіне яе, каля самага Ніжняга-Ноўгараду, дзе знаходзяць жалезную руду, пабудован горад Паўлава, які да рэволюцыі лічыўся сялом. У ваколіцах гэтага места вырабляюць замкі, нажы, відэльцы, нажнічкі і іншыя рэчы з жалеза і з сталі.
Вазёрная краіна ляжыць на паўночны захад ад Волскай вышнявіны і проста на поўнач ад Беларусі. З захаду лагчына Чудзкага возера і р. Наровы аддзяляе гэтую краіну ад Эстоніі, а на поўначы западзіна вялікіх вазёр (якіх?) і рэк, што злучаюць гэтыя вазёры паміж сабой і з Фінскай затокай (як завуцца гэтыя рэкі?), становіць мяжу між Вазёрнай краінай і Карэліяй.
На поўдні і паўднёвым усходзе краіна мае выгляд значнага ўзгор'я, якое атрымала назоў Валдайскіх гор і зьяўляецца самай паўночнай часткай Сярэдня-Рускага узвышша. На поўнач паверхня пакрысе зьніжаецца. і краіна пераходзіць у нізіну, роўную або ледзь хвалістую, балотную,