межах Маскоўскай прамысловай краіны, гэтак і тут славяне мяшаліся з пачатковымі насельнікамі, прышчаплялі ім сваю культуру і мову, так што няма нічога дзіўнага, што нарэшце й тут утварыўся такі самы вялікарускі люд як і там. Аднак у той час, як там прыродныя варункі былі досыць выгоднымі для гаспадаркі, тут славянскія перасяленцы знайшлі густыя лясы, непраходныя балоты, убогую глебу і няпрыветлівы клімат. З гэтай прычыны залюдненьне Вазёрнай краіны адбывалася марудней, пашырэньне земляробства і наагул славянскай культуры пасоўвалася наперад павольна. так што аж да цяперашняга часу ня ўсе тутэйшыя фіны пасьпелі авялікарусіцца, і некалькі дзесяткаў тысяч людзей ужываюць яшчэ фінскую мову.
- Як у Сярэдняй Маскоўшчыне асяродкам славянскай колёнізацыі была з даўных часоў Масква, так і тут яшчэ раней утварыўся вялікарускі асяродак-Ноўгарад, які згуртаваў каля сябе вялікарусаў Вазёрнай краіны і зрабіўся магутнай самастойнай дзяржавай, якая панавала над гандлем па вялікай вадзяной дарозе з Вараг у Грэкі".
- Аддзелены ад Маскоўскага княства непралазнымі імшарамі і высокімі Валдайскімі ўзгоркамі, Ноўгарад жыў самастойным культурным і політычным жыцьцём, быў цесна злучаны з ганзэйскім хаўрусам нямецкіх гарадоў, гандляваў, багацеў і пашыраў славянскую культуру на крайняй поўначы Усходняй Эўропы ў глухой тайзе. Толькі ў ХV в. Масква заўладала Вялікім Ноугарадам; непакорных ноугародцаў сілком перасялілі ў Сярэднюю Маскоўшчыну, а на іх месцы асадзілі падмаскоўных вялікарусаў. Вазёрная краіна пазбавілася сваёй самастойнасьці, сваёй гандлёвай вагі і свайго багацьця. У канцы XVІІ і ў пачатку XVІІІ в. маскоўцы зьвярнулі ўвагу на Вазёрную краіну, пабудавалі нарэшце каля вусьцяў Нявы новую гандлёвую прыставьсучасны Ленінград, які хутка зрабіўся новым асяродкам экономічнага і культурнага жыцьця краіны.
- У XVІІІ веку праз Вазёрную краіну пралажылі важныя вадзяныя дарогі-каналы, якімі злучылі вадазбор галоўнай ракі Маскоўшчыны ― Волгі ― з вадазборам Балтыцкага мора.
- Вышнявалоцкі канал злучыў Волгу з Нявой цераз Твярцу, Мсту, Волхаў і Ладаскае возера; Ціхаінскі шлях злучыў тыя-ж Волгу з нявой цераз Малогу, Чагадошчу, Ціхвінку, Сясь і тое-ж Ладаскае возера; нарэшце Марыінскі вадзяны шлях, цяпер самы важны, цягнецца па Шаксьне, Белым возеры, Выцегры, Онескім возеры, Сьвіры і Ладазе.
З дапамогай каналаў рэкі Вазёрнага краю злучаны ў адзіную сець вадзяных дарог з рэкамі рэшты Вялікарусі. Такім чынам краіна алынулася на галоўнай дарозе, па якой вывозіцца паволскае збожжа і тайговы лес у Заходнюю Эўролу. Гандаль маскоўскімі таварамі зьяўляецца асновай дабрабыту Вазёрнай краіны. З сваіх уласных тавараў краіна вывозіць лён, лес і драўляныя вырабы, бо лясоў тут захавалася яшчэ шмат. Па берагох рэк і вазёр часамі ўся дарослая люднасьць ваколічных вёсак займаецца валкай, перавозкай і сплавам лесу.