адыходзіць на другое месца. На поўначы, на нізавіне Дзьаіны, і на ўсходзе, у вадазборы Вычагды, збожжа зусім дрэнна расьце і часта не дасьпявае. На паўднёвым захадзе сеюць жыта, авëс, бульбу, лён, як і ў Вазёрнай краіне, але маюць ад гэтага мала карысьці, і калі сяляне жывуць досыць заможна, дык дзякуючы іншым гал нам гаспадаркі (лясным заняткам, малачарству і г. д.). Найвялікшую вагу мае ральніцтва на паўднёвым усходзе, бо там найлепшыя грукты і найцяплейшае лета. З гэтай прычыны там можна сеяць, апрача жыта і аўсу, нават пшаніцу і мець збожжа ў дастатку, тады як у рэшце краіны свайго збожжа не хапае. Трохпалёўка на паўднёвым усходзе, у вадазборы Вяткі, пануе над іншымі спосабамі ральніцтва, у іншых месцах пераважвае лядавы спосаб.
Там дзе не хапае збожжа, асабліва на Сухоне і па нізавіне Паўночнай Дзьвіны, па багатых поплавах пасьвяць найлепшае малочнае быдла. Вялікай славай карыстаецца, напрыклад, халмагорскае быдла каля вусьця Паўночнай дзьвіны. Масла і сыр вывозяцца ў Ленінград і Маскву.
У Зыранскай тайзе, у вадазборы Вычагды, галоўным заняткам можна лічыць паляваньне. Ледзь пачнуцца маразы, як зыране, згуртаваўшыся ў маленькія суполкі, пакідаюць свае вёскі і йдуць у лясы, дзе будуюць сабе часовыя хаты і па некалькі месяцаў займаюцца выключна ловам вавёрак. лісаў, кун, расамах і мядзьведзяў. На вёсках часта застаюцца толькі жанчыны ды дзеці.
На узьбярэжжы Белага мора і на нізавіне Паўночнай дзьвіны, дзе жывуць так званыя паморы, тыповыя паўночныя вялікарусы, вельмі важным