да цяперашняга часу застаўся востравам Ледаватага мора каля берагоў тундры на захад ад вусьцяў Пячоры і на ўсход ад Каніна?).
Клімат Усходня-Эўропейскай тундры халодны, хмуры, няпрыемны. Нават і лета тутака халоднае, вельмі кароткае, нават і улетку здараюцца маразы. Зіма нязвычайна сьцюдзёная; сьнегавы насьціл трымаецца болей за 6 месяцаў, рэкі скуты лёдам каля 7 месяцаў; каля берагу і Ледаватае мора, як і Белае, на паўгода пакрываецца лёдам.
- Сярэдняя тэмпература году паўсюды ніжэй за 0°, а каля вусьцяў Пячоры ніжэй за -6°. Самы цёплы месяц мае ў сярэднім +6, +8°, а самы халодны -14°, -22°.
Ападкаў у тундры выпадае мала (меней за 300 мілім.), але параваньне такое малое, што вільгаці заўсёды болей, як трэба. Вільгацьцю паўсюды насякнены грунты і на мяккіх грунтох скрозь утварыліся вялізныя, бязьмежныя балоты. Грунты прамярзаюць на многа аршын глыбіні, а ўлетку пасьпяваюць адтаваць толькі на самайпаверхні. На глыбіні 1030 вяршкоў ляжыць вечнамёрзлы грунт, які перашкаджае пранікаць у зямлю карэньню дрэўных расьлін. З гэтай прычыны лясоў тут няма, а галоўным расьлінным згуртаваньнем зьяўляюцца імшары, пакрытыя тарфяным мохам, журавінамі, расіцай. Характэрная пау ночная ягада пабоч з журавінай―марошка. Прухнучы мох пакрысе ператвараецца ў торф, з якога склаліся цэлыя гарбавінкі так званай "бугрыстай тундры". Найлепшымі куточкамі тундры зьяўляюцца засланёныя ўзгоркамі сухія схілы, пакрытыя пярэстым дываном красак і траў, падобным да альпійскіх лугоў. Як і ў Лапаршчыне, тут захавалася яшчэ шмат падканцавосных жывёл: лемінгаў, блакітных лісаў, сьнежных соў, пардваў або белых курапат. Улетку сюды прылятаюць з выраю мільёны качак, гусей, лебядзей і іншых балотных