вышнявіне Пячоры блізка-што ўсімі аленямі, і расійцы-стараверы, якія захапілі ўсе рыбныя промыслы на Пячоры.
Гарадоў у тундры мала, і яны маюць характар дробных бедных мястэчак. (Глядзі мал. 101).
Урал.
(Азнач паводле карты географічнае палажэньне Уральскага горнага укладу. Якія астравы Ледаватага мора лічыш магчымым прызнаць за працяг Уральскіх гор контынэнту? Якія моры ― часткі Ледаватага ― атачаюць гэтыя астравы? Якія пратокі аддзяляюць гэтыя астравы адзін ад аднаго і ад контынэнту?)
Уральскі горны ланцуг зьяўляецца найдаўжэйшым горным укладам нашае часткі сьвету. Пачынаецца ён пад вечным лёдам Ледаватага мора і цягнецца аж да напаленых сонцам пустынь Арала-Касьпійскай катліны. Спачатку (на астравох Новай зямлі) ён выгінаецца на захад, потым (на поўнач ад падканцавоснага кола) выгінаецца на ўсход, далей-зной на захад і нарэшце (на поўдні) - зноў на ўсход. На ўсім сваім працягу ён мае аднальковую геолёгічную будову. Пасярэдзіне цягнецца пас крышталічных спрадвечных скал: гранітаў, гнайсаў, крышталічных лупнякоў; абапал гэтага пасу цягнуцца йстужкі пазьнейшых, пераважна пластовых адкладаў: вапнякоў, маргляў. Урал мае выразную будову зморшчавых гор. але зморшчыліся тут толькі самыя даўныя пласты (азойскай і палеозойскай эр да каменна-вугальнай эпохі ўключна), а пазьнейшыя адклады ляжаць паземна. Адгэтуль відаць, што Урал утварыўся вельмі даўно, калі яшчэ ня было пазьнейшых адкладаў, бо йначай і яны склаліся-б у маршчыны.
Зморшчы, з якіх складаецца Уральскі ланцуг, цягнуцца роўналежна з поўначы на поўдзень. Усходнія з іх моцна сьціснуты з бакоў, адзначаюцца большай вышынёй і стромкасьцю, чымся заходнія. Шмат у якіх месцах яны патрэскаліся, а з шчылін, якія такім спосабам утварыліся, павылівалася цякучая лява. З гэтай лявы стварыліся жылы і цэлыя горы выбуховых скал, у якіх галоўным чынам і залягаоць багатыя паклады карысных мінэралаў, якімі славяцца ўсходнія пакаты Уралу. Заходнія зморшчы нявысокія, шырокія і адхонныя, пакрысе яны пераходзяць у асобныя парослыя лесам плоскаўзвышшы, так званыя пармы, пакрытыя паземнымі пластамі маргляў і пескавікоў.
Здаецца дзіўным самотнае палажэньне Уралу, адсутнасьць сувязі з іншымі зморшчавымі гарамі, бо звычайна зморшчавыя ланцугі становяць працяг адзін аднаго, пераходзіць адзін у другі. Аднак дакладнае азнаямленьне з Уралам паказвае, што гэта толькі руіны магутнага горнага укладу. Самыя ўсходнія зморшчы Уралу зьнішчаны нядаўна, параўнаўча з узростам Уралу, размыты вадой мора, што існавала на месцы сучаснай Заходня-Сібірскай нізіны. Некаторыя вучоныя гавораць, што даўней Урал цягнуўся далёка на поўдзень, быу злучаны з Цянь-Шанем і іншымі гарамі