Уралу зьменшылася, бо каменнага вугалю тутака мала, а колькасьць лясоу што-год зьмяншаецца. Апрача таго, Уралу шкодзіць яго далячыня ад культурных краëў Эўропы.
Адзіны з геолёгічнага погляду, Урал можа быць падзелены на 4 географічныя краіны ў залежнасьці ад географічнай шырыні, клімату, колькасьці падземных багацьцяў і іншых прыродных асаблівасьцяй: 1) астравы Новая Зямля і Вайгач разам з грудом Пай-Хой на контынэнце могуць разглядацца, як першая з гэтых краін Падканцавосны Урал; 2) ад Карскага мора да 60° паўночн. шыр. цягнецца так зв. Паўночны Урал; 3) далей да шырыні 55½° ― Сярэдні або Рудны Урал і 4) адтуль на поўдзень ― Башкірскі або Паўднёвы Урал.
Падканцавосны Урал зьяўляецца нібы адгор'ем галоўнага ланцуга. Каля 68° паун. шырыні ад Уралу аддзяляецца ў кірунку на паўночны захад груд Пай-Хой. Працягам гэтага груду ёсьць горы вострава Вайгач. Гэта паўднёвая частка Ладканцавоснага Уралу, вярхі якой нідзе не дасягаюць вышыні сьнегавой мяжы. Зусім іншы выгляд маюць горы Новай зямлі, якая можа лічыцца працягам Вайгачу. Там, асабліва на паўночным востраве Новай Зямлі, вярхі гор дасягаюць 1400 і болей мэтраў увышкі. Горы выглядаюць хмурымі і дзікімі, завінуты хмарамі, а па вярхох пакрыты вечным сьнегам. Магутныя ледавікі спаузаюць адтуль беспасрэдна у Карскае і Баронцава моры. Вялізныя адломкі такіх ледавікоў, цэлыя лёдавыя горы заусёды плаваюць па Карскім моры. іншы раз, нават улетку, з-за іх нельга праехаць па гэтым моры. Наадварот, заходнія берагі Новай Зямлі знаходзяцца яшчэ пад слабым уплывам Гольфштрому і ўлетку не замярзаюць. Заходнія берагі Новай зямлі пашматаны слыбокімі вузкімі затокамі, вельмі падобнымі да фіордау Норвегіі, усходнія-зрывістыя, недаступныя, заўсёды забітыя лёдам.
Клімат краіны вельмі халодны (сярэдняя гадавая тэмпэратура каля пратокі Маточкін Шар ― 8°), так што мала якія расьліны могуць вытрымаць тамтэйшыя маразы. Здалёку скалы Новай Зямлі, ніжэй сьнегавой мяжы, здаюцца зусім голымі, але там яшчэ трапляюцца ліша), мох ды паузучая падканцавосная нічая лаза. Жывёлы краіны трымаюцца каля мора, дзе яны могуць жывіцца рыбай. Туды часта заходзіць белы мядзьведзь, забягае блакітны ліс, а заўсёды там жывуць толькі многалічныя морскія птушкі.
У канцы мінулага веку на Новай Зямлі пасялілася некалькі сямей самаедаў, якія там займаюцца рыбацтвам і паляваньнем, а продукты свае мяняюць на збожжа, якое скоды прывозяць час ад часу архангельскія паморы.
Паўночны Урал пачынаецца у 30 вёрстах ад Карскага мора. (Там знаходзіцца гара Константынаў Камень 520 м. увышкі). Спачатку Паўночны Урал цягнецца "на паўднёвы захад, а каля 64½° паўн. шыр. (каля гары Саблі) зварочвае проста на поўдзень. Найвышэйшыя горы краіны, так званыя