дрэуная тундра, у якой вечна-мёрзлы грунт перашкаджае узрастаньню дрэў. У іншых месцах пад лесам утварыліся падзольныя грунты, бедныя перагноем, бо у лясох затрымоўваецца вільгаць, якая раскладае і выпаласквае перагной з грунту.
У той час, як на Беларусі славяне былі першымі з вядомых насельнікаў краю, тут, у Паўночнай Маскоўшчыне, спачатку паўсюды жылі розныя фінскія пляменьні. З гэтых пляменьняў складаліся з групы: заходняя або надбалтыцкая, да якой належалі між іншым і продкі сучасных эстонцаў, паўночна-ўсходняя або прыуральская і паўднёвая або паволская.
У ІX в., а можа нават і раней, сюды пачалі надыходзіць славянскія перасяленцы з Беларусі і з Украіны. Стоячы на вышэйшай ступені культуры, славяне пакрысе пачалі аславяньваць тубыльцаў. Тутэйшыя фіны запазычылі с лавянскую мову й культуру і зьліліся з славянамі ў адну вялікарускую нацыю. Толькі ў самых глухіх немярэчах, у балотных пра сторах тайгі ды у тундры засталіся рэшткі першых насельнікаў, якія захавалі фінскую мову і старадаўныя звычаі.
Вялікарусы залажылі ў межах Паўночнай Маскоўшчыны свае княствы, а потым, пасьля татарскай няволі, злучыліся ў адну магутную Маскоўскую дзяржаву. Галоўная рака краю — Волга — паказала маскоўцам дарогу для далейшай колёнізацыі на ўсход і паўднёвы ўсход. Пакрысе вялікарусы заўладалі бязмаль усёй Усходняй Эўролай і Паўночнай Азіяй. Маскоўская або Расійская дзяржава пачала знасіцца з Заходняй Эўропай і зрабілася аднай з найвялікшых дзяржаў сьвету. Аднак далячыня яе ад заходня-эўропэйскіх культурных асяродкаў, слабое разьвіцьцё ў ёй гандлю — затрымаль яе культурны рух, і сярод эўропейскіх дзяржаў Расія заставалася аднай з апошніх паводле становішча асьветы, навукі, гаспадаркі. Толькі каля буйных гарадоў, асабліва каля сталіц, дзе пашырылася фабрычная прамысловасьць, процант няпісьменных параўнаўча невялікі.
Зьяўляючыся пераважна сельска-гаспадарчым краем, Паўночная Маскоўшчына аднак і па становішчы ральніцтва засталася ззаду ня толькі ад заходня-зўропейскіх краін, але таксама адстала і ад суседніх-Беларусі і Украіны. Наагул там пануе сярод спосабаў ральніцтва трохпалёўка, але яшчэ шмат у якіх месцах побач з гэтым захаваўся старасьвецкі лядавы спосаб ральніцтва, які бязмаль-што зусім вывеўся на Беларусі.
З другога боку, кармавых расьлін сеюць тут меней, як на Беларусі; палепшаныя спосабы ральніцтва не пашыраны. Толькі каля самай Масквы гаспадарка стаіць трохі вышэй. Палепшаныя сельска-гаспадарчыя прылады, напрыклад, плуг, які даўно выціснуў на Беларусі старасьвецкую драўляную саху, зьяўляюцца яшчэ рэдкімі ў Паўночнай Маскоўшчыне.
Жорсткі клімат Паўночнай Маскоўшчыны перашкаджае ўзрастаньню шмат якіх расьлін, пашыраных на Беларусі. Пшаніцы там сеюць яшчэ меней, як у нас, проса амаль-што зусім не расьце, таксама і кіяхі. Буль-