Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/32

Гэта старонка была вычытаная

усходзе Паўднёвы Урал мае свой працяг ― Мугоджарскія горы, якія пакрысе зьнікаюць у стэпе Арала-Касьпійскай нізіны. Між асобнымі ланцугамі Паўднёвага Уралу ў шырокіх прадоўжных далінах працякаюць важныя рыбныя рэкі, а на поўначы краіны знаходзіцца важны рэчны вузел, дзе сваімі пачаткамі сходзяцца рэкі Касьпійскага ды Обскага вадазбораў. На захад адтуль бяжыць прытока Камы Белая з сваёй прытокай Уфой, на поўдзень ― Урал, на ўсход у Заходні Сібір ― рэкі Обскай рэчнай сеці.

Клімат тутака трохі цяплейшы, але яшчэ сушэйшы, як у Сярэднім Урале. Марозная зіма тутака трывае месяды гры, цёплая пара (з сярэдняй тэмпэратурай ночадзеньня вышэй за+-100) цягнецца 4-5 месяцаў, а у ліпені стаіць надзвычайная сьпякота (з сярэдняй тэмпэратурай ночадзеньня вышэй за +20°, як у Паўднёвай Эўропе).

Оренбург, на поўдні краіны, мае сярэднюю тэмпэратуру года +3,3°, сярэднюю студзеня -15,4°, сярэднюю ліпеня +21,6°.

Па схілах гор тут яшчэ пераважваюць лясы, але ужо рэдка ігластыя, хіба толькі па вярхох гор, а часьцей ліставыя, складзеныя з ліп, бярэзін і дубоў. Па падгор'ях, а на поўдні нават і па самых горах, растуць толькі травы тыповага кавыльнага стэпу. Згодна з гэтым там глебы пераважна чорназемныя, вельмі ураджайныя, што ў зьвязку з цёплым кліматам дазваляе зьбіраць багатыя ўраджаі пшаніцы і рознага іншага збожжа, якое адгэтуль вывозіцца ў Паўночную Маскоўшчыну і ў Кіргіскі стап на поудзень. Саджаюць тут казуны, дыні, гарбузы, гуркі; займаюцца і гадоўляй жывёлы, бо спажывы тут для яе хапаe як у стэпе, гэтак і на поплавах у рэчных далінах. Даўней кожны гаспадар тут трымаў па некалькі тысяч коняй; цяпер ужо няма такіх статкаў, але гадоўля коняй і авечак і да гэтага часу зьяўляецца адным з важнейшых заняткаў люднасьці. Як і ў Сярэднім Урале, тут сустракаюцца багатыя паклады жалезнай руды (Бакальская рудня, гара Магнэзавая), дарагіх мэталаў і каштоўных каменяў. Апрача таго, на поўдні краіны знаходзяцца вялікія запасы падземнай каменнай солі. Дзякуючы гэтаму, і тут пашырылася нетракапальная пра мысловасьць; усюды зьявіліся гуты і фабрыкі; але ўраджайнасьць глебы адцягвае працоўны люд ад нетракапальных і фабрычных заняткаў.

Як і ў Сярэднім Урале, першапачатковымі насельнікамі краіны былі розныя фінскія народы, але ўжо ў ІX веку іх выціснулі адгэтуль горды башкіраў, якія прышлі сюды з Азіі і пачалі вандраваць па прыуральскім стэпе з сваімі статкамі без перашкод, пакуль краіну не захапілі маскоўцы. З маскоўцамі башкіры ўпарта змагаліся за сваю незалежнасьць і некалькі разоў паўставалі супроць маскоўскага ўраду. Змаганьне было бязьлітасным. Часамі башкіры выкапвалі з магíл расійскіх нябожчыкаў, каб на башкірскай зямлі не заставалася ані жывых, ані памершых чужынцаў. Але кожны раз маскоўцы перамагалі башкіраў, і ў ХVІІІ в. паўстаньні апошніх спыніліся. Расійцы пачалі й тут будаваць свае гуты, фабрыкі, гарады, занесьлі сюды земляробства. Аднак да цяперашняга часу башкіры складаюць значны