Як у Прыволскім узвышшы, гэтак і ў Заволжы галоўнай гандлёвай дарогай зьяўляецца Волга. Каля Волгі гуртуецца найболей густое насяленьне, на Волгу вязуць свае тавары сяляне усёй краіны, каля Волгі пабудаваліся галоўныя гарады.
Найвялікшым з гэтых гарадоў зьяўляецца Самара (150 тыс. нас.). якая ляжыць каля ўсходняга канца Самарскай лукі. Толькі тут і мог пабудавацца значны горад на левым беразе Волгі, бо толькі тут узгоркі, якія лічацца працягам Жыгулёў, стаяць у беспасрэднай блізкасьці ад ракі, тады як у іншых месцах удоўж левага берагу цягнуцца шырокія лугавыя нізіны, якія заліваюцца ў час веснавых разводзьдзяў. Праз Самару праходзіць чыгунка з Масквы ў Сібір, што выклікае шпаркі рост гандлю і прамысловасьці гораду. У звычайныя гады Самарская прыстань грузіць на волскія судзіны мільёны пудоу пшаніцы і іншага збожжа, табакі, лою, мыла і скуры. Вялікія паравыя млыны перарабляюць у Самары мільёны пудоу збожжа на муку. Зразумела, што ў галодныя гады гандаль і прамысловасьць прыходзяць у заняпад.
На поўдзень ад Самары (між вусьцем Іргізу і Саратавам) каля левага берагу Волгі стаіць самая важная з нямецкіх асад ― Марксштат ― сталіца самаўраднай рэспублікі немцаў Паволжа. Яшчэ далей на поўдзень супроць Саратаву ляжыць бойкая гандлёвая прыстань ― Пакроўск, даўней украінская слабада (30 тыс. насельн.).
Казаншчына ляжыць абапал сярэдняга цячэньня Волгі і абапал нізавіны Камы. На захадзе яе мяжой зьяўляюцца рэкі Сура і Вятлуга; на ўсходзе яна дасягае да сутокі Камы і Белай.
Гэтая краіна займае пасярэдняе месца паміж лесастапам і стэпам Прыволскага ўзвышша ды Заволжа з аднаго боку 1 тайгой ды Прыуральскім краем ― з другога. Тут, прыблізна ў асяродку краіны, злучаюцца дзьве найвялікшыя ракі Маскоўшчыны: Волга Кама. Злучыўшыся, яны цякуць па роўнадзейнай лініі на поўдзень, але яшчэ на вялікай адлегласьці ад сутокі можна прасачыць каля левага берагу чыстую блакітную камскую ваду, а каля правага ― каламутную жоўтую ваду волскай вышнявіны. Здаецца, нібы Кама і Волга не жадаюць зьліцца, хаця й цякуць у супольным рэчышчы.
Уся Казаншчына можа лічыцца нізікай, але правы бераг Волгі і тут, параўнаўча з левым, высокі і стромкі, і можа лічыцца працягам Фадзееускіх гор з аднаго боку і Жыгулёў з другога боку.
- Як у Прыволскім узвышшы, гэтак і ў Казаншчыне, Волга бязупынна точыць і размывае свой правы бераг і пакрысе перасоўвае сваё рэчышча ўсё далей управа, на паўднёвы захад. Гарады і вёскі, пабудованыя на правым беразе, патроху абурваюцца ў раку і мусяць перасоўвацца ўсё далей на паўднёвы захад. Наадварот, паселішчы, што ляжаць на левым беразе Волгі, патроху застаюцца ўсё далей і далей ад ракі,