Чуваскую самаурадную краіну на паўднёвым захадзе (776 тыс. насельн.) і Марыйскую самаўрадную краіну на паўночным захадзе (371 тыс. насельн.).
Ува ўсіх трох гэтых частках галоўным заняткам насельнікаў зьяўляецца ральніцтва, асабліва сяўба жыта, аўсу і грэчкі.
Найлепей стаяла ральніцтва ў Чуваскай краіне, і толькі голад 1921 г. выклікаў занялад гэтай багатай акругі. Поплавы левага берагу Волгі даюць найлепшую спажыву для жывёлы, і гадоўля авечак, коняй, кароў мае вялікую вагу як у татараў, гэтак і ў марыйцаў. Дастатнасьць жывёлы" становіць грунт для фабрычнай прамысловасьці: шмат у якіх гарадох Татарскай рэспублікі існуюць буйныя і дробныя гарбарні, мылаварні, фабрыкі сьвечак і г. д.
Асновай багацьця краіны аднак можна лічыць гандаль. З Уралу па Каме юды прывозяць руду і жалеза, з-пад Масквы па вышняй Волзе ― крамніну, з Прыволжа па ніжняй Волзе збожжа. На гэтым гандлі грунтуецца значэньне галоўнага гораду краіны ― Казані (158000 нас.). Горад гэты ляжыць на рэчцы Казанцы, але лічыцца волскай прыстаньню, хаця параходы прыстаюць у некалькіх вёрстах ад яго. У асяродку Казані захаваўся старасьвецкі кремль-крэпасьць з вежай Сумбэкі-помнікам часоў Казанскага царства. Цяпер Казань ёсьць сталіцай Татарскай рэспублікі і важным культурным асяродкам. Казанскі унівэрсытэт (заложаны ў 1804 г.) адзін з найстарэйшых ува Усходняй Эўропе. Як гандлёва-прамысловы горад, Казань славіцца сваімі гарбарнямі і мылаварнямі, а таксама гандлем з Уралам, Сібірам, Сярэдняй Азіяй і Сярэдняй Маскоўшчынай.
- Папярэднікам Казані па сваёй гандлёвай вазе быў да XІV веку горад Балгар, што ляжаў ніжэй пусьцяў Камы ў часы панаваньня ўва Усходняй Маскоўшчыне камскіх балгараў. Да гэтага часу захаваліся толькі руіны гэтага гораду.
Апроч Казані ў краіне мала значных гарадоў. Сталіца Чуваскага краю ― Чабаксары, і сталіца Марыйскага краю Краснакакшайск могуць паводле сваёй велічыні раўняцца хіба з дробнымі мястэчкамі Беларусі.
- Большую вагу маюць Чыстапаль (21000 нас.) на Каме і Сарапул (25000 нас.), што ляжыць ужо за межам Татарскай рэспублікі. Блізка ад Сарапулу на мяжы з Прыуральскім краем ляжаць: Воткінск (24500 нас.) з жалезнымі гутамі, фабрыкамі паравозаў, параходаў і сельска-гаспадарчых прылад, і Іжаўск (52000 нас.), сталіца Воцкага краю (глядзі агляд тайгі) з вялікай фабрыкай зброі.
- У будучыне можна чакаць разьвіцьця прамысловасьці ў Сьвіяску, што ляжыць каля сутокі Волгі і Сьвіягі. Там будзе пабудована вялікая электрычная станцыя, якая будзе карыстацца торфам, як апалам. Гэтая станцыя змэханізуе ўсю мясцовую мылаварную, скураную і інш. прамысловасьць.