Клімат Украіны вільгатнейшы, як у Паўднёва-ўсходняй Маскоўшчыне, але наагул сухі, з вялікімі хістаньнямі тэмпературы. Узімку маразы там прыблізна такія-ж, як і на Беларусі, або нават яшчэ большыя, ня гледзячы на меншую географічную шырыню (сярэдняя тэмпература студзеня ад -4 да -8° Ц.), але затое улетку гарачыня без параўнаньня большая, як у нас (уліпені сярэдняя температура на пауночным захадзе +20°, на паўднёвым усходзе +23°). Марозная пара трывае 3—4 месяцы, цёплая (з тэмпэратурай сутак вышэй за +10°) — каля паўгодзьдзя. Узімку вятры дзьмуць пераважна з паўночнага ўсходу і прыносяць мала сьнягоў. З гэтай прычыны маразы прыносяць яшчэ болей шкоды, бо сьнег не засланяе глебу ад прамярзаньня. Улетку таксама адчуваецца недахват дажджу. Найболей дажджоў выліваецна ў чэрвені, але і тады яны маюць характар улеваў, вада іх сьцякае па ўсохлым, ацьвярдзелым грунце і не пасьпявае як трэба прамачыць глебу.
У зьвязку з гэтым тут кепска растуць дрэвы. Уласна кажучы, дрэвы яшчэ маглі-б вытрымаць сухасьць, але ім перашкаджае вялікі процант шкодных соляй і вапны, якімі багаты грунты Украіны. Маладыя дрэвы, карэньні якіх яшчэ не пасьпелі ўглыбіцца ў багатыя солямі слаі грунту, а трымаюцца ў вышніх выпаласканых слаёк глебы, растуць на Украіне добра, але як толькі карэньні дасягнуць глыбейшых слаёў, у якіх вада не пасьледа выпаласкаць сель і вапну, дрэва пачынае сохнуць і гіне. З гэтай прычыны спачатку ўся Украіна была пакрыта бяздрэўным кавыльным стэпам. Аднак з цягам часу на поўначы каля рэк ды ў ярох, дзе веснавыя разводзьдзі добра прамываюць зямлю і выпаласкваюць з яе соль і вапну, пачалі зьяўляецца дрэвы, пераважна дубы і іншыя шырокаліставыя віды. Там, дзе раз утварыўся лес, там нада ужо ня так хутка сьцякае, як у стэле. Лес затрымоўвае раставаньне сьнягоў увясну, дапамагае навольнаму прасякненьню вады ў грунт. З гэтай прычыны лес дапамагае далейшаму выпаласкваньню соляй з грунту, і такім чынам сам нібы прачышчае сабе дарогу. Лес пашыраецца, захапляе ўсё новыя прасторы і выціскае стэпавую расьліннасьць. Так патроху ўся паўночная паласа Украіны пакрылася лесам, або, дакладней кажучы, перавярнулася у лесастэл, па якім дубовыя гаі чаргуюцца з плямамі бяздрэўнага кавыльнага стэпу. Запраўдным стэпам можна лічыць толькі паўднёвую паласу Украіны, што цягнецца на поўдзень ад гранітнага груду аж да берагоў Чорнага і Азоўскага мораў. Там дрэўныя расьліны сустракаюцца толькі ў раўчакох, дый то звычайна маюць выгляд маленькіх хмызьнячкоў.
Усюды, дзе растуць або расьлі стэпавыя травы, утварылася ўрадлівая чорназемная глеба. Прухнучыя травы ператвараюцца ў перагной, мяшаюцца з суглінкавымі часткамі лёзсу, і такім спосабам пераварачваюць вышні слой лёзсу у чорназем. Па сярэдзіне Украіны з захаду на ўсход цягнецца шырокая паласа асабліва тлустай глебы, якая зьмяшчае 6-10 і болей процантаў перагною. На поўначы, на мяжы з Беларусьсю, дзякуючы большай колькасьці лясоу, глеба мае сьвятлейшы колер. Грунтавая взда пасьпела