тэмпэратура студзеня -6°,-8°). Лясоў тут яшчэ меней. На поўначы, у чарнігаўшчыне, яшчэ часта сустракаюцца дубовыя гаі, раскінутыя сярод бязьлеснага стэпу; у сярэдзіне, у Палтаўшчыне, плошча лясоў ледзь дасягае 6% усёй паверхні, а на крайнім поўдні, пад Крамянчугом, дрэвы могуць расьці толькі па ярох ды ў далінах. Толькі курганы ўздымаюцца над гэтай голай раўнінай і сьведчаць аб мінулых даўно зьнікшых народах, што вандравалі калісьці па стэпе. Першым тутэйшым славянскім насельнікам (сeвяранам) прышлося асабліва доўга змагацца з вандроўнымі туркскімі гордамі.
- Асабліва ўпартыя змаганьні адбываліся між севяранамі і полаўцамі. Але, нарэшце, полаўцы пачалі падавацца пад уплывы славянскай культуры, пачалі пераймаць ад севяранаў праваслаўную веру і славянскую мову, пачалі брацца з севяранскімі дзяўчынамі і наагул пачалі зьлівацца з севяранамі ў адзіны народ. Татарская навал ноў разбурыла ўкраінскую аселасьць і культуру. У часы панаваньня палякоў краіна была амаль зусім бязьлюднай. Талы сюды пачалі перасяляцца ўцекачы-сяляне з Заходняй і Правабочнай Украіны, з Палесься і Беларусі. З гэтых уцекачоў утварылася казацтна, якое здабыло сабе самастойнасьць, а ў 1654 г. аддалося Маскоўшчыне. Аднак да 1764 г. краіна мела самаўрад, свайго гэтмана і свае парадкі. Да цяперашняга часу ўкраінцы завуць краіну Гэтманшчынай, а шмат якія з тутэйшых сялян завуць сябе казакамі. Урад Кацярыны зьнішчыў казацкую вольнасьць, устанавіў тут прыгон і пачаў ганьбіць украінскую мову.
Левабочная Украіна побач з Кіеўшчынай можа лічыцца сэрцам Украіны. Мясцовая палтаўская гаворка лягла у аснову ўкраінскай пісьменнай мовы, як менская ў аснову беларускай, мясцовыя песьні, палтаўская вопратка, прыгожая і барвістая, тутэйшыя хаты-ляпянкі і хутары, што ха. ваюцца ў зеляніне садоў, лічацца найболей тыповымі для Ўкраіны.
Як амаль паўсюды на украіне, грунты тут чорназемныя, тлустыя, ураджайныя. Жыта, пшаніца, авёс, ячмень, грэчка, проса, табака, цукровыя буракі растуць тут вельмі добра. Багатыя нівы чаргуюцца з баштанамі, сады каля вёсак — з поплавамі ў далінах рэк. Гадоўля жывёлы мае тут наагул такую-ж значнасьць, як і на Правабоччы, а гадоўля авечакмнога большую. Асаблівай славай карыстаюцца так званыя рашацілаўскія авечкі ў Палтаўшчыне, воўна і скура якіх вывозіцца ў Маскоўшчыну і на захад. Шмат у якіх месцах краіны здабываюць найлепшыя гатункі гліны. У Чарнігаўшчыне каля места Глухаў трапляюцца паклады белагліньня (каоліну), з якой саматужным спосабам, а часткай на фабрыках вырабляюць гаршкі, макатры і іншае глінянае судзьдзе.
Недахват лесу прымушае, тутэйшых сялян ужываць на апал так званы кізяк, сушаны і прасаваны гвой. Гарады карыстаюцца пераважна беларускім апалам. Па Дняпры з Беларусі прывозіцца ў замену за пшаніцу як у Правабочную, гэтак і ў Левабочную Ўкраіну вельмі многа дрэва