вых млыноў. Як у культурным асяродку, тут згуртаваліся унівэрсытэт, тэхнолегічны інстытут, сельска-гаспадарчы інстытут і шмат іншых вышэйшых школ.
На паўночны захад ад Харкаву ляжыць другі паводле велічыні горад краіны — Сумы (36000 нас.) на рацэ Псёл. Гэта важны гандлёва-прамысловы пункт з буйнымі цукраварнямі і іншымі фабрыкамі. На поўначы краіны ўжо ў межах РСФСР ляжыць важны чыгуначны вузел Белгарад (29 тыс. нас.). Тут будзе ў хуткім часе пабудована вялікая электрычная станцыя, якая будзе жывіць электрычнай энэргіяй значную частку электрычна-чыгуначнай лініі Масква — Марыюпаль.
З так званых слабод найболей вядомы Аляксееўка (13000 нас.), асяродак вырабу сонечнікавага алею, і Бутурлінаўка (28000 нас.), якая ляжыць ужо па-за Донам на межах Украіны і Маскоўшчыны. Бутурлінаўка можа лічыцца запраўдным горадам, мае шмат цагелень, гарбарань, бравароў, ведама вялікім разьвіцьцём саматужнага шавецтва і гарбарства і бойкім гандлем.
Данеччына ляжыць на правым беразе прытокі Дону Данца і мае выгляд плоскаузвышша (да 370 мэтраў увышкі пад роўнем мора), з якога сьцякаюць рэкі ў Данец, у Дняпро (Самара) і беспасрэдна ў Азоўскае мора (Кальміюс). Рэкі прарылі сабе прыгожыя глыбокія даліны, у якіх на зрывістых правых берагох часта сустракаюцца прыродныя разрэзы пластой земнай кары, з якіх складаецца так званы Данецкі груд. Груд гэты ёсьць працягам тэй Каменнай Грады, якая адхіляе на ўсход цячэньне Дняпра і праз якую Дняпро прабіваецца ў сваіх слынных парагах. Аднак у той час, як Каменная Града складаецца з старадаўных гранітных і гнайсавых скал, прыкрытых толькі лёзсам, тут у Данецкім грудзе, апрача спрадвечных скал, пад лёзсам ляжаць яшчэ пластовыя адклады (каменна-вугальнай эпохі палеозойскай эры), якія зьмяшчаюць надзвычайна багатыя паклады каменнага вугалю і іншых карысных мінэралаў.
Як і ўвесь старадаўны Украінскі груд, так і Данеччына, якая зьяўляецца яго ўсходнім аддзелам, была калісь запраўднай горнай краінай, але ў працягу мільёнаў гадоў горы былі тутака зьнішчаны праз выпятрэньне і размываньне. Цяпер гэта толькі узгор'е, перарэзанае раўчакамі. ярам і далінамі рэк. У той час, як Заходняя і Сярэдняя Украіна, а таксама і Слабажаншчына належаць да пасу лесастэпаў, Данеччына зьяўляецца ужо запраўдным стэпам, у якім ня сустрэнем ані дрэва, ані кусточка.
- Сухі стэпавы клімат і недахват піцьцёвай вады ня прынаджвалі сюды перасяленцаў. Толькі ў XVІІІ в., калі гэтым краем ужо заўладаў маскоўскі ўрад, пачынаецца залюдненьне яго аселым сялянствам. Першымі сталымі насельнікамі краіны былі сэрбы з Хорваціі, якім расійскі ўрад прапанаваў заняць тутака прасторы нечапанага стэпу. (З гэтай прычыны ўся краіна доўга называлася Славяна-Сэрбіяй). Усьлед за сербамі сюды