Малдаўшчына яшчэ можа разглядацца, як усходняе прыгор'е Карпат, але яна зьяўляецца ўжо часткай Усходня-Эўропэйскай раўніны[1]. На захадзе яе ў беспасрэднай блізкасьці да Сямёхгорадзкіх Карпат цягнецца паласа ўзгоркаў, багатых сольлю і нафтай, а далей на ўсход у вадазборы рэк Сэрэту і Пруту распасьціраецца роўная прастора, перарэзаная ярамі і далінамі рэк, складзеная з паземных пластоў і пакрытая грубым слоем лёзсавых глін. На поўначы Малдаўшчына можа лічыцца яшчэ нявысокім плоскаўзвышшам, а на поўдні і паўднёвым усходзе няпрыметна пераходзіць у Чорнаморскую нізіну. (у якім кірунку цякуць галоўныя рэкі Малдаўшчыны? Як яны завуцца, куды ўліваюцца, дзе пачынаюцца?).
Рэкі Малдаўшчыны павыгрызалі ў мяккіх грунтох глыбокія даліны з зрывістымі сьценкамі. Увясну рэкі заліваюць свае даліны і часта мяняюць свае рэчышчы. Значныя паводкі бываюць і ўлетку, калі ў вышнявінах рэку Карпатах—ідуць дажджы і сходзяць сьнягі. Ува ўсходняй палове краіны ў так званай Бесарабіі, што ляжыць між Прутам і Днястром, рэкі ў сваіх вусьцях утвараюць ліманы, як і рэкі Паўднёвай Украіны.
Некаторыя з гэтых ліманаў зусім аддзелены ад мора пескавымі гакамі і перавярнуліся ў прыморскія вазёры з слаба салонай вадой. Дзякуючы нарастаньню дунайскай дэльты, ліманы некаторых рэк, якія даўней уліваліся беспасрэдна ў мора, цяпер апынуліся далёка ад мора каля самага паўночнага з вусьцяў Дунаю.
Клімат краіны сухі, сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца дасягае +22°, самага халоднага -5°. Цёплая пара году (з сярэдняй тэмпэратурай ноча дзеньня болей за +10°) тут цягнецца болей за 6 месяцаў. Гэтым краіна адразьняецца ад рэшты Усходня-Эўропейскай раўніны і нагадвае Валахію і Вугоршчыну. Дзякуючы гэтаму тут добра сьпее вінаград, які далей на ўсходзе дасьпявае толькі на самым узьбярэжжы Чорнага мора.
Расьліннасьць малдаушчыны пераважна стэпавая. Лясы, галоўным чынам букавыя, растуць толькі на паўночным захадзе ды ў самых прыгор'ях Карпат. Чым далей на паўднёвы ўсход. тым іх меней, яны замяняюцца лесастэпам і запраўдным кавыльным стэпам. Грунты паўсюды вельмі добрыя, чорназемныя. Аднак зямля вырабляецца кепска, нядбала. Сяляне прызвычаіліся да вялікіх ураджаяў збожжа і ня рупяцца аб тым, каб гнаіць зямлю або завадзіць палепшаныя спосабы ральніцтва.
Асьвета у краіне стаіць нізка, большасьць насельнікаў належыць да няпісьменных і ня ведае спосабаў, каб выйсьці з цяжкага экономічнага становішча. Большая частка зямлі належыць да буйных земляўласьнікаў-баяр, якія жывуць па вялікіх гарадох або за рубяжом, напрыклад, у Парыжы, і зусім ня цікавяцца зямлёй. Сяляне жывуць бедна, зямлі ня
- ↑ Паводле сваёй люднасьці Малдаўшчына мае шмат супольнага з Карпатамі і резка адразьняецца ад Украіны і іншых краеу Усходня-Эўропейскай раўніны. Шмат ёсьць супольнага і ў прыродзе Малдаўшчыны і Карпат. З гэтай прычыны лепш разглядаць гэтую крайну, як частку Карпацкага краю.