У прыгор'ях Трансільванскіх Альп здабываецца соль і нафта. Там нафта месцам Фантанам выліваецца на паверхню з сьвідраваных калодзежаў. На фабрыках з нафты вырабляюць газу, бэнзыну і мінеральны алей.
Аднак наагул фабрычная прамысловасьць, як і паўсюды ўва Ўсходняй Эўропе, не пашырана. Апрацоучая прамысловасьць часьцей мае характар дробнай, хатняй прамысловасьці. Тут яшчэ шмат глухіх куткоў. дзе кожны гаспадар сам вырабляе ўсе патрэбныя рэчы хатняга ўжытку. Лепей за прамысловасьць стаіць гандаль, якому дапамагае добрая сець чыгунак і выгодная гандлёвая дарога — Дунай, але гандаль, як дробны, унутраны, гэтак і буйны, замежны, знаходзіцца ў руках чужынцаў — армян, грэкаў. жыдоў, якіх шмат жыве па гарадох Валаскай нізіны.
Як і у Малдаўшчыне, гэтак і тут, гарадоў ня лішне многа. Сталіца і найвялікшы горад усёй Румыніі Бухарэст (338 тыс. насельн.) ляжыць блізка-што ў асяродку Валахіі. Тут згуртованы ўсе ўрадавыя ўстановы, шмат школ і ў тым ліку лепшы з румынскіх унівэрсытэтаў. Гэта досыць прыгожы горад з харошымі сучаснымі будынкамі, з вялікімі магазынамі, з прыгожымі паркамі і садамі.
На поўнач ад сталіцы каля прыгор'яу Карпат знаходзіцца асяродак здабываньня нафты — Плёэшты (57000 насельн.).
На левым беразе Ніжняга Дунаю крыху вышэй Галацу ў паўночнаўсходнім кутку Валахі; ляжыць галоўная прыстань краіны — Браілаў (66000 нас.). Праз гэты горад вывозіцца большасьць валаскіх тавараў на морскіх караблёх, якія могуць даплываць да самага Браілаву.
Вугоршчына або Сярэдня-Дунайская нізіна ляжыць на захад ад Карпат і складаецца з дзьвëх катлін; Вышня-Вугорскай і Ніжня-Вугорскай, аддзеленых адна ад адней ланцугом нявысокіх Сярэдня-Вугорскіх гор.
Сярэдня-Вугорскія горы маюць падобнасьць да гор Заходняй Эўропы, таксама зьяўляюцца горстамі, адзначаюцца прыгожымі ляснымі схіламі, мяккімі абрысамі і невялікай вышынёй. Галоўны горст Баконскі лес ледзь дасягае 713 м. над р. м. Між Дунаем і Дравай у Ніжня-Вугорскай катліне ляжыць зусім асобна прыгожы горст Пяцёхкасьцёльле, у якім знаходзяць паклады каменнага вугалю.
За выключэньнем горстау абедзьве вугорскія нізіны адзначаюцца роўнасьцю і ляжаць зусім нявысока над роўнем мора.
Шырокі Дунай прарываецца праз Сярэдня-Вугорскія ўзвышшы і злучае ў адно абедзьве нізіны. У Вышня-Вугорскую нізіну Дунай прыплывае 3 Венскай нізіны і ніжэй Браціславы (глядзі аб Заходніх Карпатах) разьдзяляецца на некалькі адтокаў, утвараючы 2 вялізныя востравы, складзеныя з рэчных адкладаў: Вялікі і Малы Шут.
На поўдзень ал Дунаю ў Вышня-Вугорскай нізіне ляжыць мелкае саланаватае Нейзыдлерскае возера, рэштка даўнейшых вялікіх вадзяных прастор. Часамі гэтае возера зусім усыхае. На ўсход ад Нэйзыдлерскага