выглядаў нечапаным. Увясну ён стрыкацеў рознакалёрнымі краскамі, улетку жоукнуў, а ўвосені рабіўся голым, выпаленым гарачымі праменьнямі сонца. Вольна пасьвіліся цэлы год тутака статкі коняй і быдла, кіраваныя коньнікамі — пастухамі. Цяпер стэп узаралі, і багатыя нівы зьмянілі аднастайную расьліннасьць стэпу. Толькі ўвосені пасьля жніва голыя нівы з рэшткамі ўсохлага пустазельля на іх выглядаюць, як стэп, або хутчэй, як пустыня. Напаленае паветра, як у пустынях, зьзяе нейкім сьвятлом, раскладаецца на сла), у якіх, нібы ў люстэрку, адбіваюцца вобразы розных прадметаў. Гэта тыповае зьявішча пустынь — рэдкае ў Эўропе марава (міраж).
Абгароджаная з усіх бакоў гарамі, Сярэдня-Дунайская нізіна мае шмат асаблівасьцяй у клімаце, грунгох і расьліннасьці, рэзка адразьняецца ад суседніх краін і нібы самой прыродай назначана для асобнага народу, які мог-бы стварыць тутака сваю ўласную культуру і самастойную дзяржаву. Такім народам і зьяўляюцца вугорцы. Паводле сваёй мовы яны лічацца за народ фінскай галіны, кроўны паўночна-уральскім вагулам і асьцякам. Гэтай мовай, а таксама сваёй вопраткай і звычаямі вугорцы моцна розьняцца ад суседніх народаў, але, абкружаныя з усіх бакой славянам, румынамі, немцамі, яны ў працягу некалькіх вякоў мяшаліся з сваімі суседзямі, так што сваім абліччам нагадваюць хутчэй эўропейцаў, чымся паўночных уральцаў. Разрэз вачэй у іх правільны, просты, валасы хвалістыя, а ня простыя, як у запраўдных уральскіх фінау. Цёмным колерам скуры, валосаў і вачэй вугорцы нагадваюць хутчэй за ўсё паўднёвых славян. Вугорцы маюць сваю досыць багатую літаратуру, вядомы сваёй