Як і ў Румыніі, галоўным збожжам зьяўляюцца кіяхі і пшаніца, якія адначасна служаць і галоўным продуктам спажывы мясцовай люднасьці і найважнейшым прадметам вывазу за межы. З палямі кіякоў і пшаніцы чаргуюцца палі, засеяныя бульбай, цукровымі буракамі, табакай і кармавымі травамі. Вялікую вагу маюць і вінаградні. Вугорскія віны карыстаюцца сусьветнай славай і вывозяцца за межы ў вялікай колькасьці.
Пакуль што добра стаіць і гадоўля жывёлы. За межы вывозяцца коні, авечкі сьвіньні, у невялікай колькасьці быдла і яйкі хатніх птушак. Наадварот, пчалярства і шаўкоўніцтва задавальняе толькі мясцовыя патрэбы.
Фабрычная прамысловасьць пашыраецца марудна. Вагу мае толькі апрацоўка сельска-гаспадарчых продуктаў: млынарства, выраб сьпірытусу, цукру. Іншыя галіны апрацоўчай прамысловасьці маюць характар саматужных промыслаў.
Зразумела, што такі кірунак народнай гаспадаркі злучан з перавагай вясковай люднасьці над гарадзкой. Сярод багатых раўнінных ніў, часьцей за ўсё каля рэчак і рэк, параскіданы вугорскія вёскі і хутары. Белыя вясковыя хаткі, збудованыя з гліны і саломы, пашмарованыя напнай ці крэйдай, крытыя саламянай страхой, хаваюцца ў зеляніне сьліўных і вышнěвых садочкаў, стромкіх таполяў і белых акацый (робіній). Панадворкі абгароджваюцца платамі, а над імі, як і па нашых вёсках і