Гэта старонка была вычытаная
длёвыя абароты яе да вайны перавышалі 2 мільярды рублёў золатам). Калі-ж Ленінград пасьля вайны страціў сваю вагу з прычыны спыну замежнага гандлю Расіі, Масква, зрабілася першым горадам Усходняй Эўропы, а усьлед за тым яе зноў зрабілі сталіцай Расійскай дзяржавы.
- Як старасьвецкая сталіца Маскоўскага царства, Масква зьмяшчае шмат цікавых і прыгожых помнікаў мінуўшчыны. Перш за ўсё такім помнікам трэба лічыць Крэмль, старасьвецкую крэпасьць, якая ляжыць у асяродку сталіцы на беразе ракі Масквы. З усіх бакоў гэтую даўную крэпасьць атачаюць мураваныя сьцены з прыгожымі вежамі, а ў сярэдзіне яе знаходзяцца таксама вельмі старыя кляштары і саборы, палацы цароў, палаты" (Грановітая і Оружейная), якія зьяўляюцца запраўднымі музэямі царскіх даўнасьцяй. Каля крамлёўскіх муроў ляжыць так званы Белы горад, найболей эўропейская частка Масквы.
Прамысловую, фабрычную частку сталіцы становяць яе многалічныя ускрайкі, у якіх побач з харошымі паркамі і прытульнымі дачамі пабудованы вялізныя фабрыкі, на якіх вырабляюцца крамніна розных гатункаў, скураныя тавары, мэталёвыя прылады, папера, прадметы раскошы і г. д., якія адгэтуль вывозіліся ня толькі ўва ўсе куты даўнай Расійскай імпэрыі, але нават у Кітай, Пэрсію, Афганістан і Манголію. (Продук-