Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

ўзрастае, павялічваецца з 300 да 900 міліметраў. Бязьлесны стэп, такі самы, як у Паўднёвай Украіне, распасьціраецца па ўсім гэтым краі. Увясну гэты стэп стрыкаціць туліпанамі, півоніямі, касачамі, улетку шарэе ад кавылю ды іншых стэпавых траў, увосені выпальнаецца сонцам, набывае жоўты і нарэшце чорна-жоуты колер. Нечаланых стэпаў тут захавалася яшчэ значна болей, як на Ўкраіне, але й тут што-год павялічваецца плошча ральлі, а нечапаны стэп робіцца рэдкасьцю.

Люднасьць прыдонскіх і Падкаўкаскіх стэпаў складаецца пераважна з казакоў, якія ўладаюць вялікімі надзеламі і жывуць параўнаўча багата.

Казакі былі падзелены на 3 "войскі": донскае, кубанскае і тэрскае. Казакі карысталіся некаторым самаўрадам. На чале кожнага "войска" стаяў абраны прадстаўнікамі казакоў "наказны атаман"; краіна кожнага войска" была падзелена на акругі, акругі на станіцы і ў кожнай такой адзінцы казакі мелі права абіраць сваё начальства. Затое казак былі абавязаны агульнай вайсковай службай, і кожны дарослы казак па першым закліку расійскага ўраду мусіў з сваім канём ісьці ваяваць, куды-б яго ні пагналі.

Паводле сваёй мовы казакі належаць да украінцаў і да маскоўцаў. Да першых належыць большасьць кубанцаў, якія зьяўляюцца патомкамі пераселеных сюды запарожцаў, і частка донскіх. Большасьць донскіх казакоў складаецца з маскоўцаў.

З пачатку гістарычных часоў па сучасных казацкіх стэпах вандравалі розныя туркскія і іншыя народы: скіты, сарматы, аланы, хазары, печанегі, полаўцы, татары. Ад усіх гэтых народаў засталіся толькі могілкі-курганы, паўсюды раскіданыя па стэпе. З гор Каўказу ў Кубанскі стэп час-ад-часу спускаліся чаркесы, якія пасьвілі тут свае коні і здабывалі соль у вазёрах Манычкай лагчыны.
У XVІ в. на Дон пачынаюць надыходзіць уцекачы з Маскоўшчыны, якія не маглі сьцярпець уціску маскоўскіх баяр і ўраду. Тут яны асядаюць па магчымасьці далей ад сваёй бацькаўшчыны, селяцца дзе-небудзь каля рэчкі, дзе ёсьць рыба, трава для жывёлы і вада для піцьця. У выпадку варожых нападаў яны хаваюцца па балотных астравох ракі Дону. З цягам часу лік гэтых уцекачоў павялічваецца, яны элучаюцца ў адзіную вайсковую організацыю, як украінскія казакі Запарожжа. Для барацьбы з вандроўнікамі яны будуюць гарады-крэпасьці, пад заслонай якіх займаюцца гадоуляй жывёлы і рэльніцтвам. Як і запарожцы, тутэйшыя ўцекачы завуць сябе казакамі і з ахвотай прымаюць у сваю сям'ю новых і новых уцекачоў ад маскоўскага прыгняценьня. Сюды прыходзяць уцекачы-стараверы, якія ня вытрымалі рэлігійнага ўціску, і сяляне, што ўцякалі ад прыгону. У 1570 г. донскія казакі прызналі над сабой уладу маскоўскага цара, але захавалі свае вольнасьці: права абіраць начальнікаў і вечавы парадак (казацкі круг). Расійскі ўрад карыстаўся казакамі, як заслонай проціу вандроўнікаў, але часамі імкнуўся зьменшыць казацкія вольнасьці. Некалькі разоў