казакі падымалі паўстаньні, абурваліся на расійскія гарады ў Прыволжы, пагражалі нават Маскве, але маскоўскі ўрад кожны раз перамагаў, нішчыў паўстаньні і часамі акрутна караў казакоў. Петра І пасьля аднаго з паўстаньняў разбурыў усе непакорныя станіцы, а па Доне пусьцій плыты з шыбеніцамі, на якіх віселі правадыры паўстанцаў. Пасьля гэтага руйнаваньня многа казакоў уцякло з Прыдонскага стэпу ў Заазоўскі, дзе ўжо ў XVІ веку зьявіліся першыя перасяленцы з Дону, якія не жадалі скарацца маскоўскаму цару. Там яны спакойна жылі побач з сваімі суседзямі-чаркесамі, кабардынцамі і чачэнцамі, займаліся ральніцтвам і гадоўляй жывёлы. Горшыя варункі стварыліся там пасьля таго, як пры Кацярыне ІІ маскоўцы сілком пасялілі на чаркескіх землях рэшткі запароскага войска. Чаркесы пачалі бараніць свае землі, і пачалася ўпартая барацьба, якая цягнулася да таго часу, пакуль расійскія войскі не заўладалі Заходнім Каўказам і не павыганялі большую частку чаркесаў у Турэччыну.
Апрача казакоў у Прыдонскіх і Падкаўкаскіх стэпах жыве шмат сялян, пераважна ўкраінцаў, часткай расійцаў і нават беларусоў, якія працавалі, як парабкі, на казацкай зямлі. Самі казакі спачатку грэбавал! ральніцтвам і займаліся болей рыбацтвам, гадоўляй жывёлы і паляваньнем. Павялічэньне гушчыні залюдненьня ў краіне прымусіла і іх зьвярнуць увагу на зямлю, і цяпер ральніцтва зьяўляецца галоўным заняткам насельнасьці. Для апрацоўкі зямлі ўжываюць палепшаныя сельска-гаспадарчыя прылады, але спосабы ральніцтва старыя-дзірванны і трохпалёўка. Сеюць тут пераважна пшаніцу, значна меней жыта, многа ячменю, проса, кіяхі. Дзеля алею сеюць рапс, сонечнік, каноплі, лён: на баштанах саджаюць кавуны, дыні, гуркі; у далінах рэк — садовіну і вінаграднік. На Донскай нізавіне з вінаграду вырабляюць моцныя шыпячыя віны, на Тэраку слынуць моздоцкія і кізьлярскія віны.
Коні, быдла і авечкі былі калісь галоўным багацьцем краіны, але яшчэ й цяпер параўнаўча з іншымі старонкамі Эўропы казацкія стэпы лічацца вельмі багатымі на жывёлу.
Найболей пашыраныя паселішчы краю — казацкія станіцы — лічацца паселішчамі вясковага тыпу, хаця некаторыя з іх, дзякуючы выгодам палажэньня, маюць выгляд запраўдных гарадоў. Другія з станіц болей падобны да слабод Слабажаншчыны або да украінскіх сëл з прыгожымі бельмі ляпянкамі. Трэція — у казакоў вялікарусаў — складаюцца з драўляных хат і нагадваюць вёскі Паўднёвай Маскоўшчыны. Гарадоў у краі параўнаўча мала. У Доншчыне яны згуртаваліся каля вусьцяў Дону, дзе жывуць так званыя гандлёвыя казакі.
На прытоцы Дону Аксаі ляжыць сталіца Донскага казацкага войска — Новачаркаск (43 тыс. нас.) з політэхнічным інстытутам і шэрагам іншых культурна-асьветных устаноў.
Ніжэй сутокі Дону з Аксаем ляжыць вялікі горад Растоў-на-Доне (181 тыс. нас.), з якім ужо зьліўся другі горад Нахічавань, заложаны